Паважаныя жыхары Воранаўскага раена! Духмяная Масленіца заклікае
14 лютага ў 12.00 Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае землякоў на свята
“Масленіца ідзе — блін ды мёд нясе!”
Вас чакаюць румяныя бліны з пылу з жару, спартыўныя спаборніцтвы, розыгрышы, народныя забавы і пацешкі, музычнае суправаджэнне. Кульмінацыя свята — масленічны карагод і спаленне пудзіла Масленіцы.
Месца сустрэчы — цэнтральная плошча Воранава.