Смачна есці! Прыемнага апетыту!

16 апреля 26 183
Смачна есці! Прыемнага апетыту!

IMG_20260415_160334.jpg
  Такія словы-пажаданні адрасуюць работнікі харчаблоку навучэнцам Паляцкішскай школы падчас наведвання сталовай. Смачныя стравы тут гатуюць кухар Анна Станіславаўна Янкелайць і памочнік Аксана Іосіфаўна Квецень.

Дырэктар школы Валянціна Іванаўна Кіроль адзначае, што работа кухара заўсёды знаходзіцца навідавоку, ад яе ўзроўню залежыць працэс харчавання навучэнцаў.

Для Анны Станіславаўны і Аксаны Іосіфаўны характэрны стараннасць, адказнасць і акуратнасць у адносінах да справы, якой яны заняты. Гатаваць яны ўмеюць, таму і стравы атрымоўваюцца якасныя.

У абедзенным меню школьнікаў — салаты, супы, кашы, мясныя стравы, сокі ці гарачыя напіткі. Попытам у дзяцей карыстаецца боршч, расольнік, курыныя катлеты, апетытныя нагетсы, біфштэкс “Звычайны”, шніцаль “Азёрны”, мясныя гняздзечкі.

Прыйшліся даспадобы дзецям смачныя стравы з бульбы — дранікі “Беларускія ўзоры”, аладкі “Златка”, бульба, запечаная долькамі, пульхнае бульбяное пюрэ, якое з’яўляецца добрым гарнірам для мясных страў.

— Смачнае, карыснае і збалансаванае харчаванне – залог здароўя школьнікаў, — у гэтым пераканана дырэктар школы Валянціна Кіроль.

Іван ГАБІС,

настаўнік Паляцкішскай базавай школы.