Культработнікі Воранаўшчыны прадставілі свае творчыя здабыткі на рэспубліканскім свяце "Купалле"

11 июля 26 79
Культработнікі Воранаўшчыны прадставілі свае творчыя здабыткі на рэспубліканскім свяце "Купалле"
изображение_viber_2026-07-11_15-22-17-777.jpg

У складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прадстаўляюць рэгіён на фэсце "Александрыя збірае сяброў". Госці свята далучаюцца да народных традыцый воранаўскай зямлі, спрабуючы сябе ў старажытным рамястве продкаў — ткацтве. Яны спасцігаюць сакрэты менавіта пагародзенскага ткацтва дзякуючы народнаму майстру Беларусі Анжэле Ладыш.

Карыстаецца попытам і выстава майстроў народнай творчасці. Ручнікі, выцінанкі, маляванка, жывапіс, лялькі — у Александрыю землякі прывезлі лепшыя напрацоўкі. Пачэснае месца заняла лялька-берагіня, у якой зашыфраваны спрадвечны код беларусаў і традыцыі Воранаўшчыны.

Канешне ж, на фэст узялі і купальскую атрыбутыку. Духмяныя зёлкі з лугоў нашай зямлі, сціплыя рамонкі ды валошкі, якія па-майстэрску ўплялі ў вяночкі зямлячкі — і хораша, і годна яны глядзяцца на дзявочых галоўках.

изображение_viber_2026-07-11_15-19-50-670.jpg

изображение_viber_2026-07-11_15-19-50-897.jpg

изображение_viber_2026-07-11_15-20-26-533.jpg

изображение_viber_2026-07-11_15-19-50-792.jpg

изображение_viber_2026-07-11_15-20-26-679.jpg

изображение_viber_2026-07-11_15-20-26-602.jpg

изображение_viber_2026-07-11_15-20-26-758.jpg