Раніцу святочнага Дня народнага адзінства Воранаўскі раённы камітэт Камуністычнай партыі Беларусі распачаў з дыктоўкі “Беларусь — сэрца маё”
Такім чынам яго прадстаўнікі далучыліся да святкаваня лёсавызначальнай даты ў гісторыі Беларусі.
Кранальныя словы дыктоўкі нагадвалі аб тым, што беларусы — нашчадкі вялікай гісторыі, што наша сіла — у еднасці і згодзе.
— Пэўна, усім зразумела важнасць Дня народнага адзінства для беларусаў. Гэта дзень аднаўлення гістарычнай справядлівасці, — адзначыла першы сакратар райкама КПБ Лілія Сідаровіч. — Калі мы гаворым пра адзінства, заўжды ўзгадваю прытчу пра венік. Яго пруцікі паасобку можна зламаць, а складзеныя разам — нязломныя. Сапраўды, адзінства — абарона ад усіх нягод. Толькі адзіны народ можа захаваць свой суверэнітэт, зможа сам вызначаць лёс Радзімы і з упэўненасцю крочыць у сваю будучыню.