Прадчуванне абласных “Дажынак”: арт-аб’екты з палеў Воранаўскага раёна

Ужо ў суботу абласной сталіцай “Дажынак-2026” стануць Карэлічы. Да галоўнага свята хлебаробаў воранаўскія земляробы падрыхтавалі цікавыя арт-аб’екты з саломы.
Уздоўж дарог Воранаўшчыны вы сустрэнеце казачныя замкі, кавярню пад адкрытым небам, ветраны млын з руплівай гаспадыняй, вясёлых пеўняў, вялізны “каравай” з сёлетняга намалоту, дружную сям’ю вяскоўцаў. І нават - казка пра залатую рыбку.
Па фантазіі землякоў, цікавасці кампазіцый можна меркаваць аб стаўленні вяскоўцаў да вынікаў сваёй працы: маштабна і ад душы.











