Краса і слава воранаўскай нівы: на воранаўскім падворку ўшанавалі дзяўчат-трактарыстак

У Год беларускай жанчыны нашы прыгажуні даказваюць, што здольны праявіць спрыт і талент у самых розных, нават традыцыйна «мужчынскіх» прафесіях. Яркі таму прыклад — камбайнер КСУП «Эліт-Агра Больцінікі» Інэса Буневіч, чый фотаздымак стаў сапраўднай візітнай карткай воранаўскага падворка.
Кожны жадаючы можа далучыцца да любімай справы нашай працалюбівай прыгажуні — і пры гэтым атрымаць зарад пазітыву! Пад гучныя песні раённых калектываў госці могуць зрабіць памятныя здымкі ў яркіх фотазонах або паспрабаваць свае сілы ў зборы беларускага трактара з пазлаў.






Падворак Воранаўшчыны прыцягвае ўвагу не толькі звычайных наведвальнікаў. Сёння тут пабывалі і пачэсныя госці: Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч, намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, старшыня аблсавета дэпутатаў Алена Пасюта, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік і іншыя афіцыйныя асобы.
Заглядвайце на воранаўскі астравок — будзе цікава і весела!



