Тыдзень культуры. Дзень шосты. Аб’ядналіся хуткасць і песня

С праздником 25 августа 15 2381
Тыдзень культуры. Дзень шосты. Аб’ядналіся хуткасць і песня


На крылах маладосці прайшоў шосты дзень тыдня культуры. Жыццясцвярджальная сіла песні злілася з моцай матораў і адарыла святкуючых безліччу пазітыўных эмоцый і цудоўным настроем.

Гул абудзіў наваколле ля вадаёма в. Парубішкі. Адтуль скутарысты з Мінска, Ліды, Воранава і Беняконяў узялі накірунак на экскурсійна-забаўляльную праграму па гісторыка-культурных аб’ектах Воранаўскага раёна “Скутар-схватка”. Дзве каманды “Чырвоныя” і “Жоўтыя” спачатку пабывалі ў знакавых гістарычных месцах Воранаўшчыны — Больцінікі і Гайцюнішкі, каб затым у парку ў в. Падварышкі вырашыць лёс схаванага скарбу. Удача ўсміхнулася “Чырвоным” — скутарыстам Андрэю Тышкевічу, Іне Хрышчановіч, Сяргею Падрэзу, Уладзіміру Голаду і пасажырам Анастасіі Майстрэнцы і Ягору Казлоўскаму — і заветны прыз дзякуючы кемлівасці і знаходлівасці быў здабыты. Самая галоўная ж схватка іх чакала на плошчы ў райцэнтры.

Трынаццаць удзельнікаў конкурсу “ScooterDay” прывітаў і пажадаў ім поспехаў старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Роік. З гонарам скутарысты паказвалі сваіх “жалезных коней” журы і гледачам. Уладальнікам самага наварочанага скутара быў пры-знаны Дзмітрый Нікановіч з Мінска. Напэўна, найбольш балельшчыкаў было ў 80-гадовага канкурсанта-варанаўчаніна Андрэя Астравуха, які, нягледзячы на ўзрост, змог даць фору маладым, абаяў гледачоў і атрымаў перамогу ў намінацыі “Містар-скутар”. А званне “Ледзі-скутар” прысвоена мінчанцы Але Ціханавец. Віктар Казачэнка з Мінска вярнуўся дамоў з “Лепшым прадстаўленым вобразам”. Неверагодныя навыкі ў яздзе паказалі ўсе канкурсанты. Аднак найбольш удала атрымалася фігурнае кіраванне ў Сяргея Падрэзы з Мінска, павольная язда — у Паўла Цімошкі з Мінска, перамяшчэнне шклянкі з вадою з аднаго месца на другое на хуткасць — у Андрэя Тышкевіча з Воранава.

Гульцам запаветныя балы і перамогу прынеслі пасажыры. У дартсе — Тамары Казлоўскай з Беняконяў, а ў боўлінгу — Леа-ніду Вітушку з Мінска. Дарэчы, апошні для прысутных падрыхтаваў сюрпрыз ад мінскага клуба скутарыстаў — цудоўна выканаў некалькі песень.

Пакуль ішло спаборніцтва, РК ГА “БРСМ” правёў дабрачынную акцыю “У школу з “Добрым сэрцам”. На канцылярскія прыналежнасці для малазабяспечаных школьнікаў бэрэсээмаўцы сабралі грашовыя сродкі.

Над плошчай Воранава палілася песня. Радавалі гледачоў салісты гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу Караліна Івуць, Анастасія Куель, Дар’я Дорашава, Арцём Сцефановіч, Яўген Зінкевіч, Крысціна Калпакова, Луіза Барнатовіч і вядучы Віктар Тарчынскі. На змену нашым землякам выйшлі на сцэну ўдзельнікі народнага тэатра танца і песні “Імпульс” г. Ашмяны. Джазавыя мелодыі, песні пра каханне, сучасныя танцы прыйшліся да густу варанаўчанам і гасцям. А пакуль гледачы адпачывалі, дзеці “атакавалі” скутарыстаў, якія з задавальненнем пракацілі іх з ветрыкам.

P.S. РК ГА “БРСМ” выказвае пядзяку спонсарам конкурсу “ScooterDay”: раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, індывідуальным прадпрымальнікам — А. Баенскаму, І. Жалудзевіч, А. Масюкевічу, А. Мушынскай, І. Сінкевічу,  М. Худобу, В. Равойцю, Г. Запасніку, В. Бічэйцы і Ул. Рыхлевічу.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.