Юбiлей у светара

Духовность 27 ноября 15 4533
Юбiлей у светара


На гэтым тыдні свой паўвекавы юбілей святкаваў пробашч касцёла Святых апосталаў Сімяона і Юды Фадзея г.п. Воранава ксёндз А. Вітэк. Нарадзіўся, жыў і вучыўся ксёндз Анджэй у Польшчы, там скончыў духоўную семінарыю і меў намер паехаць служыць Богу ў Карэю. Але быў запрошаны ў Беларусь, менавіта на Воранаўшчыну, каб дапамагчы падрыхтаваць дзяцей да першай камуніі. Спадабалася светару наша сінявокая і яе добразычлівыя людзі, вырашыў застацца тут. І вось ужо 25 год служыць Богу і людзям на воранаўскай зямлі.

Нялёгка было маладому светару ў пачатку службы, якая выпала на цяжкія 90-ыя гады, калі даводзілася ўсе сілы і намаганні аддаваць, каб адрадзіць у людзях веру ў Бога. Ксёндз Анджэй напачатку служыў у Беняконскім касцёле, затым у Тракелях. Менавіта ён адрадзіў фэст у гонар іконы Маці Божай Тракельскай. Многа было зроблена і ў часы службы ў Германішках і Воранава. За гады сваёй працы Анджэй Вітэк здолеў аб’яднаць пры касцёле дзяцей і моладзь. Кожныя выхадныя для іх праводзяцца разнастайныя конкурсы, гульні, прагляды кіна- і відэафільмаў і г.д. Ксёндз Анджэй наладжвае так званыя абозы, дзе дзеці і моладзь не толькі адпачываюць, але і даведваюцца шмат новага і цікавага з Бібліі, моляцца, удзельнічаюць у імшах. За футбольнымі баталіямі на германішскім стадыёне сочаць многія, у іх удзельнічаюць ад малога да вялікага на чале з ксяндзом Анджэем. Не меншай папулярнасцю карыстаюцца і веласіпедныя вандроўкі.

Праводзіцца светаром і яго памочнікамі велізарная праца з дарослымі прыхаджанамі. Арганізаваны ружанцовыя гурткі, сталі добрай традыцыяй сустрэчы педагогаў са светарамі, на якіх абмяркоўваюцца надзённыя пытанні ў выхаванні падрастаючага пакалення. Працуе пры воранаўскай святыні і сямейная кансультацыя, у якой спецыялісты-псіхолагі дапамагаюць трапіўшым у нестандартныя жыццёвыя сітуацыі.

Каб пералічыць усе добрыя справы, якія робіць для людзей ксёндз Анджэй Вітэк, не хопіць і цэлай газетнай старонкі. Яны не застаюцца не заўважанымі з боку мясцовай улады, якая высока адзначае іх. Менавіта таму ў дзень нараджэння святар прымаў віншаванні не только ад ксяндзоў Радунскага дэканату, прыхаджан, але і ад кіраўніц-тва раёна — Падзяка старшыні Воранаўскага райвыканкама выказана кс. А. Вітэку. Яго шчыра павіншавалі старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Роік і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Ястрэмская. Яны падзякавалі светару за 25-гадовую плённую працу на карысць людзям нашага раёна.

Наталля ІВУЦЬ.

Фота аўтара.