Католікі Беларусі далучацца да сусветнай малітвы за мір

Духовность 16 сентября 16 1442
Католікі Беларусі далучацца да сусветнай малітвы за мір
20 верасня католікі Беларусі далучацца да сусветнай малітвы за мір, — пра гэта паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску 15 верасня. Мерапрыемствы з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір пройдуць 18-20 верасня ў Асізі.

Як паведаміў Мітрапаліт Кандрусевіч, 20 верасня ва ўсіх парафіях Беларусі пасля святых Імшаў адбудзецца адмысловае набажэнства.

«Прагненне міру: рэлігіі і культуры ў дыялогу» — тэма сёлетняга Сусветнага дня малітвы за мір. На сустрэчы ў Асізі збяруцца каля 400 прадстаўнікоў рэлігій, палітыкаў і дзеячаў культуры.

Першы Сусветны дзень малітвы за мір, які традыцыйна адбываецца ў Асізі, быў праведзены 30 гадоў таму, у 1986 годзе, па ініцыятыве святога папы Яна Паўла ІІ. З тых часоў ён праводзіцца там штогод.

http://catholic.by/