У Радунь — пакланіцца магіле Хафеца Хаіма

Духовность 28 сентября 16 1725
У Радунь — пакланіцца магіле Хафеца Хаіма

27 верасня ў гарадскі пасёлак Радунь з’ехаліся сотні яўрэяў з краін Еўропы, Амерыкі, Канады, Расіі, з розных рэгіёнаў Беларусі, каб ушанаваць памяць і пакланіцца магіле знакамітага філосафа, мараліста, мудраца Ісраэля Меіра Акоэна (1838-1933), шырока вядомага ў свеце як Хафец Хаім.


Па яўрэйскім календары (“плаваючы” і залежыць ад фаз месяцовага календара) ён памёр 24 элюля (назва месца). Гэтая дата ў 2016 годзе якраз і прыпала на 27 верасня.  Лічыцца, што ў дзень смерці душа Хафеца Хаіма наведвае сваю магілу і памагае тым, хто прыйшоў на могілкі.


І малітва велічна ўзносілася ў неба над Радунню. Маліліся паломнікі паасобку і групамі, прасілі аб добрым здароўі, за сваіх дзяцей, за поспехі ў працы, за мір і супакой ў свеце…  З трапяткім хваляваннем наведалі і будынак папулярнай у свой час радунскай іешывы (зараз цэнтр нацыянальных культур), якую стварыў Хафец Хаім у 1869 годзе. Яшчэ пры жыцці гэтага мудраца і настаўніка сюды прыязджалі людзі, каб паслухаць яго ўрокі і лекцыі. Адначасова тут навучалася 200 вучняў. Адсюль вышлі 12 галоўных равінаў краін свету.


Шырокае распаўсюджанне ў свеце атрымалі і напісаныя філосафам кнігі “Хафец Хаім” (“Той, хто прагне жыцця”) і “Шмірат алашон” (“Ахова мовы”). У першай кнізе, якая і дала яму другое імя, мудрэц у даступнай форме патлумачыў запаведзі Торы, а ў другой выступаў за забарону ўжывання любых слоў, плётак, якія прыніжаюць іншых, нават, калі гэта праўда. Застаюцца актуальнымі гэтыя творы і ў наш час.


Вікенцій ЯКОВІЧ.


Фота Алега БЕЛЬСКАГА.


[gallery link="file" columns="4"]