Пад мірным небам і песні льюцца звонка (Фота, дапоўнена)

С праздником 03 июля 17 1994
Пад мірным небам і песні льюцца звонка (Фота, дапоўнена)
1C9A8133

— Галоўным прыярытэтам развіцця беларускі народ выбраў мірную працу, — зазначыў старшыня райвыканкама Мікалай Розум падчас уручэння перадавікам пасведачанняў аб занясенні на раённую Дошку Гонару і грашовых прэмій. — Сёння мы ўпэўнена глядзім у будучыню, дасягаем новых вышынь і гістарычных рубяжоў. Мы ведаем, што гарантыяй суверэннасці нашай дзяржавы з’яўляецца ўстойлівая эканоміка, і сваімі намаганнямі ўносім значны ўклад у развіццё Беларусі.

Гэтыя словы ў пойнай меры адносяцца і да нашых землякоў Валерыя Вінцкевіча, Станіслава Квеценя, Галіны Крывец, Людмілы Шчыглы, Юрыя Дубіцкага, Валерыя Рачко і іншых узнагароджаных,  якія слаўна папрацавалі на ніве сельскай гаспадаркі, медыцыны, аховы правапарадку і ў іншых галінах народнай гаспадаркі. Удзячныя апладысменты гучалі і ў гонар працоўных калектываў раёна электрычных сетак, сельгаспрадпрыемства “Больцішкі”, Доцішскай сярэдняй школы, а таксама дружнай сям’і Свечка.

Свята на гарадскім стадыёне прадоўжылася вялікім тэматычным канцэртам “Квітней, мая Беларусь!” Пад мірным небам песні ліліся душэўна і звонка ў выкананні Аляксандра Кукіна, Сяргея Крываручкі, Анастасіі Войшніс, Іллі Прэснага, Аляксандра Мацюка…  Суквецце талентаў пабачылі гледачы і падчас канцэртнай праграмы “Запрашаем на “Кадрылю”, “Чудо-страна детства” і “С песней по жизни”. Шмат вясёлых песен падарылі выхаванцы Воранаўскага цэнтра дзяцей і моладзі  і навучэнцы сельскагаспадарчага каледжа.

1C9A8134 1C9A8137 1C9A8138 1C9A8145 1C9A8146 1C9A8150 1C9A8154 1C9A8156 1C9A8161 1C9A8165 1C9A8171 1C9A8175 1C9A8177 1C9A8187 1C9A8189 1C9A8193 1C9A8196 1C9A8205 1C9A8223 1C9A8235 1C9A8252 1C9A8275 1C9A8286 1C9A8332 1C9A8383 1C9A8389 1C9A8397 1C9A8399 1C9A8427 1C9A8432 1C9A8462 1C9A8463 1C9A8467 1C9A8481 1C9A8502 1C9A8534

1C9A8556 1C9A8561 1C9A8564 1C9A8572 1C9A8573 1C9A8577 1C9A8586 1C9A8588 1C9A8590 1C9A8592 1C9A8594 1C9A8603 1C9A8607 1C9A8608 1C9A8609 1C9A8613