Тэатр паэзіі адкрыецца ў Гродне 21 сакавіка

Тэатр паэзіі адкрыецца ў Гродне 21 сакавіка
537dfbb75afd89f7cd897c5444f84fe2

21 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень паэзіі. Гэты дзень пісьменніцкая арганізацыя Гродзенскай вобласці па традыцыі сустракае знакавымі падзеямі 

Як паведамілі ў Гродзенскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі, у гэтым годзе да “прафесійнага свята паэтаў” на Гродзеншчыне будзе прымеркавана ўрачыстае адкрыццё Тэатра паэзіі "Вікторыя". Пра асаблівасці новага гродзенскага тэатра, а таксама чаму ён атрымаў такую назву, усе жадаючыя могуць даведацца падчас сустрэчы  21 сакавіка ў 17.00 у Гарадскім цэнтры культуры па адрасе: г. Гродна, вул. Дзяржынскага,1. У праграме святочнага дзейства – выступленні паэтаў і артыстаў Гродзеншчыны. Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў запрашае сяброў, а таксама ўсіх прыхільнікаў мастацтва разам адсвяткаваць Міжнародны дзень паэзіі.

http://grodnonews.by