Віншуем з Раством Хрыстовым!

С праздником 24 декабря 18 1807
Віншуем з Раством Хрыстовым!
1C9A3268

Улюбёныя ў Хрысце браты і сёстры, дарагія чытачы «Воранаўскай газеты»!


«Я абвяшчаю вам вялікую радасць: нарадзіўся сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстос Пан» (Лк 2, 10-11). Гэтыя словы, з якімі анёл звярнуўся да пастушкоў, адкрываюць істоту свята Божага Нараджэння: Бог ніколі не забывае пра сваё стварэнне. Не пакінуў чалавека сам-насам са сваімі праблемамі, калі той зграшыў з-за непаслухмянасці. Спаслаў свайго Адзінароднага Сына, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае (пар. Ян 3,16).

Як тады, у гiстарычны момант прыйсця Хрыста ў свет, для Яго не знайшлося месца ні ў водным доме, так і сёння вельмі часта ў штодзённых клопатах нашы сэрцы застаюцца закрытымі для Ісуса. Хрыстос стукаецца ў іх дзверы і хоча ўвайсцi, каб мы не загінулі, не страцілі вечнасць.

Паважаныя жыхары раёна! Усіх вас, незалежна ад веравызнання, віншую са святам Раства. Няхай Божае Дзіця народзіцца ў кожным сэрцы і прынясе радасць, мір і супакой у нашы сем’і. Няхай нованароджаны Адкупіцель у Новым 2019 годзе ўмацоўвае нашу веру і надзею, а любоў да Бога і бліжняга жыве ў кожным з нас!

З найлепшымі пажаданнямі,

ксёндз Аляксандр Адамовіч,

душпастыр парафій у Начы і Доцішках.