“Марыя, атулі нашы сем’і”

Духовность 11 июля 19 1463
“Марыя, атулі нашы сем’і”
1C9A8057

12-13 ліпеня адбудуцца юбілейныя ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе абвяшчэння парафіяльнай святыні ў Тракелях дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Каралевы нашых сем’яў і 10-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай, а таксама 210-годдзе пабудовы мясцовага касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.

Праграма ўрачыстасцяў:


12 ліпеня


16.00-19.30 – прывітанне пілігрымаў;
19.45 – урачыстае ўнясенне абраза Маці Божай Тракельскай да палявога алтара і прывітанне прысутных;
20.15 – падрыхтоўка да святой імшы;
20.30 – святая імша (цэлебруюць новапрэзбітэры);
22.00 – Марыйны заклік;
22.30 – канферэнцыя на тэму сям’і;
22.50 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыя;
23.20 – падрыхтоўка да святой імшы;
23.30 – працэсія са свечкамі і ружанец (Радасныя таямніцы).

13 ліпеня


00.00 – святая імша (пастэрка);
02.00 – канцэрт музычнага гурта “AVE” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне;
03.00 – вяночак да Божай Міласэрнасці;
03.40 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
05.00 – ружанец (Таямніцы святла);
06.00 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
06.40 – Марыйныя і традыцыйныя песні;
07.30 – сведчанні сем’яў;
08.30 – ружанец (Хвалебныя таямніцы); 
09.10 – аднаўленне сужэнскіх абяцанняў;
9.45 – падрыхтоўка да святой імшы;
10.00 – урачыстая святая імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, удзельнічаюць святары-юбіляры.

УВАГА!!!


Філіял “Аўтамабільны парк №14 г.п. Воранава” 12 і 13 ліпеня выдзяляе дадатковыя маршруты на Тракелі.


12 ліпеня


ў 20.00 ад аўтастанцыі г.п. Воранава адпраўляецца аўтобус на Тракелі;


у 2.00 ад аг. Тракелі — у г.п. Воранава.


13 ліпеня


ў 8.30 ад аўтастанцыі г.п. Воранава адпраўляецца аўтобус на Тракелі;


у 12.30 ад аг. Тракелі — у г.п. Воранава.