Выставы твораў мастакоў Гродзеншчыны прайшлі на святкаванні Дня беларускага пісьменства

Выставы твораў мастакоў Гродзеншчыны прайшлі на святкаванні Дня беларускага пісьменства
Выставы твораў мастакоў Гродзеншчыны прайшлі на святкаванні Дня беларускага пісьменства

Усе таленты Гродзенскай вобласці, здаецца, сабраліся сёння ў старажытным Слоніме.

 У сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства - прайшлі выстава-продаж твораў мастакоў Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз мастакоў” і выстава работ мастакоў Слонімшчыны “Арт-Слонім”, прадставілі свае творы і вучні дзіцячых школ мастацтваў Слонімскага раёна. 

_MG_5061.JPG_MG_5063.JPG_MG_5064.JPG

Саламяныя кошыкі, хлебніцы і лапцікі на ўдачу ад Тамары Федаровіч, вырабы з бісеру ад Наталіяны Мішкеевай са Шчучына, выдатныя творы з дрэва ад слонімскага разьбяра Васіля Грабуна, сувенірныя манеты ад яшчэ аднаго мясцовага майстра, каваля Максіма Зашчука – гэта толькі малая часцінка сённяшняй багатай экспазіцыі твораў рамеснікаў Слонімскага раёна і Гродзеншчыны. Наведвальнікі выставы маглі не толькі паглядзець на выкананыя ў розных тэхніках шэдэўры і набыць іх, але і паспрабаваць праявіць свой талент: многія майстры і расказвалі пра свае вырабы, і ахвотна прапанавалі жадаючым самім зрабіць нешта падобнае. 

_MG_5083.JPG

–  Сёння я прапаную кожнаму сланімчаніну і госцю свята самастойна вырабіць манету з рознай сімволікай – для таго, каб гэты дзень запомніўся не толькі шматлікімі канцэртамі і выставамі, адкрыццём помніка Льву Сапегу, але і тым, што чалавек унёс часцінку сваёй душы ў гэту святочную атмасферу, – сказаў Максім Зашчук.

А з якім сувенірам паедзеце дадому вы? 

_MG_5068.JPG_MG_5078.JPG