На пагародзенскім кірмашы было ўсяго ад душы
Традыцыйна ў канцы верасня Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці сабраў мясцовых жыхароў на кірмаш.
Гануся і Януля "лячылі" святкуючых ад хвароб.





А колькі садавіны і гародніны "сабралі"! Яблыкі, капуста, бульба, кабачок... А якія смачныя стравы з іх згатавалі супрацоўнікі культуры! Найсмачнейшыя атрымаліся ў Пераганцаўскага і Канвелішскага цэнтраў. Стравы з бульбы згатавалі і цудоўна прэзентавалі наччане.


Вельмі прыгожыя касцюмы памідора і капусты змайстравалі Іван Бянкевіч з Больцінікаў і Ірына Банюк з Доцішак.




КСУП э/б "Пагародна" на кірмаш прыгатаваў на продаж зерне, мяса, бульбу. А ў халоднае надвор'е можна было сагрэцца ўхой і шашлыком.
Для душы спявалі землякі і госці з Карэлічаў.























