“Палескай зямлі волат”. да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа

Страницы истории 09 февраля 21 2163
“Палескай зямлі волат”.  да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа

4960.jpg

Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў сярэдняй школе № 1 у Хойніках, якую скончыў у 1938 г. Працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першага курса быў прызваны ў Чырвоную Армію, служыў у 289-м палку 192-й горна-артылерыйскай дывізіі (тэрыторыя Украінскай ССР). Летам 1940 г. удзельнічаў у ваенным паходзе ў Паўночную Букавіну і Бесарабіі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Лазавой, Растовам-на-Доне. У снежні 1941 г. быў паранены. У лютым — маі 1942 г. займаўся на курсах палітсаставу Паўднёвага фронту (г. Каменск), пасля якіх працаваў літсупрацоўнікам газеты 51-й стралковай дывізіі «Красноармейская правда». 


boocover.jpg

20 чэрвеня 1942 года пад Растовам быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпіталях Растова, Есентукоў, Тбілісі. Потым жыў у Бугуруслане, выкладаў ваенную падрыхтоўку і завочна вучыўся ў Малдаўскім педагагічным інстытуце. У 1943 г. пераехаў на станцыю Сходня ў Падмаскоўі, дзе аднавіў працу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1943—1944 гг. выкладаў ваенную справу ў БДУ. У 1944 г. разам з універсітэтам пераехаў у Мінск. Адначасова завочна вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, затым перайшоў на стацыянар (скончыў навучанне ва ўніверсітэце ў 1945 г.). У 1945—1948 гг. вучыўся ў аспірантуры пры БДУ. З мая 1945 г. па студзень 1947 г. адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя». У 1948—1950 гг. — старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ. Са жніўня 1950 г. па верасень 1951 г. працаваў у апараце ЦК КП(б)Б. З 1966 г. — сакратар, у 1971—1974 гг. — намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га і 8-га скліканняў (1967—1976). Быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя», старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру, членам Сусветнага Савета Міру (1970). Памёр 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.


1-2.jpg

У сувязі з святкаваннем дня нараджэння пісьменніка, у бібліятэках ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” будуць аформлены выставы літаратурнай спадчыны аўтара: кніжная выстава “Нясгасны прамень жыцця” у раённай бібліятэцы, “Вялікі дар нашчадкам”(філіял “Пагародзенская СБ”, “Гіркаўская СБ”); юбілейныя выставы “Палескай зямлі волат” (філіял “Беняконская сельская бібліятэка — музей этнаграфіі”) і інш.

Да юбілея Івана Паўлавіча Мележа ва ўстановах   падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў прысвечаныя народнаму пісьменніку Беларусі: мележаўскія чытанніі “Не канула ў нябыт яго імя” (філіял “Бастунская ІСБ”, “Місявіцкая СБ”), літаратурная гадзіна “Сцежкамі жыцця” (філіял “Больцішская ІСБ”), літаратурны дыліжанс “Жыццё і творчасць Івана Мележа” (філіял “Пераганцаўская СБ”), літаратурна – музычная кампазіцыя “Талент глыбака беларускі” (філіял “Нацкая СБ”).

Людміла ФУРМАН, 

метадыст 1 кат. аддзела бібліятэчнага маркетынгу.