Падарунак з нацыянальным каларытам

Общество 01 июля 21 1587
Падарунак з нацыянальным каларытам

Напярэдадні Дня Незалежнасці беларускі ручнік з нацыянальнай сімволікай атрымалі маленькія жыхары г.п. Воранава — Рэнат Паршута і Давід Гайдзіс.

1C9A4958.JPG

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі не першы год клапоціцца аб тым, каб нованароджаныя беларусы атрымоўвалі “абярэгі” з беларускім арнаментам. Каб у пачатку свайго жыцця яны атрымалі непарыўную сувязь з Бацькаўшчынай, малой радзімай.

З акцыяй “Падары немаўляці вышыванку” раённы камітэт БРСМ пабываў у гасцях у выхавацеля дзіцячага садка №2 райцэнтра Марыны Саўчанкі і акушэркі ложка паталогіі цяжарных хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Юліі Гайдзіс. У доме жанчын двайная радасць: Марына выхоўвае дзяцей Сафію і Рэната, Юлія — сыноў Давіда і Ягора.

изображение_viber_2021-07-01_15-31-09.jpg

— Ручнік — гэта сімвал чысціні, цяпла, роднай хаты, — звярнулася да матуляў моладзевы лідар Наталля Мяцеліца. — Няхай доля вашых дзетак будзе шчаслівай, а яны ніколі не губляюць дарогу ў бацькоўскі дом.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА і з архіва РК ГА “БРСМ”.