Да Маці Божай Тракельскай — з паклонам

Духовность 11 июля 21 1594
Да Маці Божай Тракельскай — з паклонам

У аграгарадку Тракелі адбылася штогадовая ўрачыстасць, прысвечаная Маці Божай. Сёлета яна прайшла пад дэвізам: “Марыя — ты наша надзея”.

Два дні пляц ля касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях прымаў паломнікаў. Фэст у гонар нашай нябеснай заступніцы зноў сабраў каталіцкіх вернікаў з розных куткоў Беларусі. Кожны паспяшыў у санктуарый, каб перад цудадзейным абразам выказаць свае надзеі, падзякаваць за плёны працы ці вучобы і ў цішы сэрца аддаць ў апеку Марыі сябе і сваіх родных. З’яднаныя малітвай, вернікі прасілі ў Каралевы Беларусі за сваю краіну, за землякоў, каб любоў, згода і мір ніколі не пакідалі нашы дамы і сем’і.

Падчас урачыстасцяў у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася і прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага “Касцёлы Беларусі. Гродзенская дыяцэзія”. У двухтомным выданні, прысвечаным 30-годдзю адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, змешчаны фотаздымкі з гісторыяй усіх святыняў Прынямоння.

Сімвалічным стала адкрыццё Марыйнай алеі. На ёй размясціліся 15 копій унікальных абразоў Маці Божай з розных мясцін гарадзенскага краю. 

1C9A6945.JPG

1C9A6954.JPG

Вечарам у адзінае зліліся ўсе малітоўныя пасылы — са свечкамі ў руках вернікі прайшліся па аграгарадку. “Няхай шчасціць людзям, якія жывуць у гэтым святым месцы, няхай у іх родзіць збожжа, на стале заўжды будзе ўдосталь хлеба!” — шапталі з даверам, адрасуючы гэтыя словы Марыі.

1C9A6958.JPG

1C9A6959.JPG

1C9A6961.JPG

1C9A6962.JPG

1C9A6964.JPG

DJI_0002.JPG

DJI_0003.JPG


DJI_0009.JPG

DJI_0011.JPG

DJI_0023.JPG

Святой імшой, якую цэлебраваў новаабраны старшыня Канферэнцыі біскупаў Беларусі Алег Будкевіч, завяршыўся першы дзень фэсту. Узяўшы слова, біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч заклікаў вернікаў маліцца за памерлых продкаў, прасіць у святога Юзафа, год якога аб’яўлены ў каталіцкім касцёле, каб узяў у апеку беларускія сем’і. Падчас сёлетніх адпустовых урачыстасцяў, падкрэсліў біскуп, мы дзякуем Богу за 30 гадоў існавання Гродзенскай дыяцэзіі.

1C9A6978.JPG

1C9A6986.JPG

1C9A6991.JPG

1C9A6996.JPG

1C9A6944.JPG