Сегодня в Витебске начинаются первые концерты и театральные программы «Славянского базара»

Славянский базар 13 июля 21 164
Сегодня в Витебске начинаются первые концерты и театральные программы «Славянского базара»

Павiншаваць фестываль з юбiлеем прыедуць казахская суперзорка Дзiмаш Кудайберген i наша Алёна Ланская.

Весь тыдзень юбiляр-iмянiннiк — сёлета «Славянскаму базару ў Вiцебску» спаўняецца 30 гадоў — будзе прымаць шматлiкiя вiншаваннi. Як ад даўнiх сяброў — Тамары Гвердцытэлi, Анатоля Ярмоленкi, Ларысы Долiнай, Алены Ваенгi, Мiкалая Баскава, Розы Рымбаевай, — так i ад маладога пакалення музыкантаў. Юбiлейны форум — гэта яшчэ i выдатная нагода паклiкаць у госцi тых, хто калiсьцi пакiнуў свой музычны след у гiсторыi горада на Дзвiне. У чацвер, у дзень афiцыйнага адкрыцця, пад дахам Летняга амфiтэатра збяруцца ў тым лiку ўладальнiкi Гран-пры i лаўрэаты конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў. Так, скажам, павiншаваць фестываль з юбiлеем прыедуць казахская суперзорка Дзiмаш Кудайберген i наша Алёна Ланская. У цырымонii адкрыцця вiцебскага форуму мастацтваў таксама плануецца ўдзел Прэзiдэнта, піша СБ.

I агонь, i вада

Ну а першымi на сцэну Летняга амфiтэатра ўжо заўтра выйдуць музыканты сiмфанiчнага аркестра Concord Orchestra i артысты санкт-пецярбургскага балета на лёдзе. У 20:00 на галоўнай сцэне яны пакажуць уверцюру да фестывалю — рок-феерыю «Агонь i лёд».

Спецыяльна для шоу на сцэне зманцiруюць лядовую пляцоўку памерам 10х15 метраў, расказвае дырэктар мiжнароднага фестывалю мастацтваў Глеб Лапiцкi:

— Гэта наша навiнка i гонар: на каньках на сцэне Летняга амфiтэатра яшчэ не каталiся. Для гледачоў выступяць лепшыя спартсмены i артысты, пераможцы i прызёры сусветных першынстваў па фiгурным катаннi. Шоу будзе суправаджаць аркестр пад кiраваннем iтальянскага дырыжора Фабiа Пiрала.

На сцэну канцэртнай залы «Вiцебск» заўтра, у сваю чаргу, першым выйдзе арт-гурт «Хор Турэцкага». Калектыў, якi не мае рэпертуарных межаў, заўсёды знаходзiць акенца ў сваiм гастрольным графiку, каб прыехаць у Беларусь. Так, 3 лiпеня арт-гурт даў вялiкi канцэрт ля стэлы «Мiнск — горад-герой» i ўжо заўтра зноў парадуе любiмых беларускiх гледачоў. Кiраўнiк гурта Мiхаiл Турэцкi прызнаецца:

— Калi прыязджаю ў Беларусь, адчуваю энергiю i любоў да гэтай зямлi. Можа быць, таму, што мая мама родам з Пухавiч, а бацька — з-пад Магiлёва. Для мяне заўсёды асаблiвая асалода i асаблiвы гонар прыязджаць сюды, у Беларусь, i радаваць публiку сваiм мастацтвам — растоплiваць лёд недаверу, запальваць сэрцы гледачоў, дарыць iм добры настрой. Гэта маё прызначэнне, мiсiя нашага калектыву.
f3783078ae2f000dfb1c16ecf9fa52ce.jpg

Сцэна, якая дае сiлу

У чацвер музычны марафон у КЗ «Вiцебск» працягнуць маэстра Мiхаiл Фiнберг i Нацыянальны акадэмiчны канцэртны аркестр. Назва праграмы сiмвалiчная — «Зоркi васiльковага неба». За 30 гадоў у народнага артыста Беларусi склалiся з Вiцебскам самыя цёплыя адносiны. Мiхаiл Якаўлевiч расказвае:

— Памятаю, як сваiмi крокамi вымяраў, якой будзе сцэна Летняга амфiтэатра... Прайшло ўжо тры дзясяткi гадоў, яна па-ранейшаму выдатна працуе i з'яўляецца сцэнай лепшага фестывалю ў Еўропе. Мы павiнны ганарыцца гэтым. Павiнны ведаць, што гэта адзiны фестываль такога маштабу, дзе гучыць жывы гук з аркестрам. Мы выхавалi тут, у Вiцебску, мноства цiкавых выканаўцаў, i гэта таксама наша перамога.

«Вiцебская сцэна благаслаўляе, дае сiлы», — падтрымлiвае Мiхаiла Якаўлевiча народны артыст Беларусi Анатоль Ярмоленка. У гэтым годзе мастацкi кiраўнiк ансамбля «Сябры» не толькi выйдзе на сцэну з любiмымi не адным пакаленнем беларусаў хiтамi, але i зойме крэсла старшынi журы XXХ Мiжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск»:

— Усё творчае жыццё нашай сям'i звязана з фестывалем «Славянскi базар». Уладзiмiр Мулявiн неяк спытаў, чаму я, уласна кажучы, не спяваю разам з дачкой (Алеся ў той час яшчэ не была салiсткай, iграла ў ансамблi на клавiшных). Я сумеўся: маўляў, неяк няёмка, людзi ж будуць абмяркоўваць... На што Уладзiмiр Георгiевiч справядлiва заўважыў: «Яны цi так, цi так, то будуць гаварыць», — i прапанаваў нам з дачкой упершыню выйсцi на сцэну разам у якасцi вакалiстаў. З усiх песень ён выбраў для нас «Алесю» на верш Алега Iванова. I нават дызайн касцюма для дачкi прыдумаў — сукенка ў рамонкi. Так у 1994 годзе адбыўся дэбют Алесi ў якасцi спявачкi на вялiкай сцэне. Праз некалькi гадоў мы з Мулявiным праспявалi на пару «Алесю» на музыку Iгара Лучанка i верш Аркадзя Куляшова. I зноў на сцэне вiцебскага амфiтэатра. Гэтая пляцоўка стала для нас сямейнай: пасля дачкi тут выступаў мой унук Анатоль.
772899436cbb14a4be15dc5820146327.jpg

Спявай, пакуль малады

Дарэчы, музычная бiтва за Гран-пры дарослага конкурсу пачнецца толькi ў суботу 17 лiпеня. Цi ўвойдзе ў лiк лаўрэатаў наш Данiiл Мышкавец, даведаемся на наступны дзень падчас гала-канцэрта цырымонii закрыцця фэсту. Iмя пераможцы традыцыйна назавуць са сцэны Летняга амфiтэатра.

Удзельнiкi дзiцячага конкурсу «Вiцебск-2021» у музычным батле будуць змагацца 17 лiпеня ў 15:00. За Беларусь, нагадаем, выступiць 13-гадовы мiнчанiн Канстанцiн Мазуркевiч. У першы конкурсны дзень Косця праспявае кампазiцыю «Падзяка сэрца» з рэпертуару Uzari, у другi — All by Myself ад Селiн Дзіён. Стаўку артыст i яго каманда робяць у першую чаргу на вакальныя даныя. Вынiкi конкурсу старшыня журы, сербскi спявак Фiлiп Жмахер, абвесцiць са сцэны КЗ «Вiцебск» падчас вялiкага гала-канцэрта i цырымонii ўзнагароджання пераможцаў. Яна пройдзе 18 лiпеня ў 18:00.

Ну а чатырма гадзiнамi пазней гасцей паклiчуць заняць месцы ў партэры Летняга амфiтэатра, дзе пачнецца маштабны канцэрт цырымонii закрыцця фестывалю. Сваю долю глядацкай увагi атрымаюць Сяргей Пенкiн, Iгар Карнялюк, Аляксандр Панаётаў, Дзiмаш Кудайберген, Яраслаў Сумiшэўскi, ансамбль «Алiла» з Грузii i многiя-многiя iншыя. Завершыць фестывальную праграму ў панядзелак вечарам Мiкалай Наскоў: яго новую канцэртную праграму «Жывы» гледачы ўбачаць у КЗ «Вiцебск» у 19:00. А на сцэну Летняга амфiтэатра апошнiмi ў гэтым фестывальным сезоне выйдуць самыя папулярныя зоркi шансона. 19 лiпеня ў 22:00 тут пройдзе вялiкi канцэрт з удзелам Вячаслава Малежыка, Вiктара Каралёва, Сасо Паўлiяшвiлi, Вiктара Рыбiна i Наталлi Сенчуковай i iншых.

СПЕКТАКЛI НОН-СТОП

Тэатральная афiша юбiлейнага «Славянскага базару ў Вiцебску» таксама парадуе. Сёлета ў горад на Дзвiне прыедуць калектывы з Масквы, Пскова, Арэнбурга, Пензы, Смаленска, Санкт-Пецярбурга, а таксама госцi з Мiнска — артысты тэатра-студыi кiнаакцёра i незалежнага тэатральнага праекта «ТрыТфармаТ». Свае лепшыя спектаклi гасцям фестывалю пакажуць i мясцовыя тэатры — лялечны i Нацыянальны акадэмiчны драматычны iмя Якуба Коласа.

Традыцыйна на фестывалi будуць дзве праграмы: «Лялечны квартал» i «Тэатральныя сустрэчы». Адкрые «Славянскi базар» дзiцячы «Лялечны квартал». Ужо заўтра малых i iх бацькоў паклiча ў госцi вiцебскi тэатр «Лялька» на спектакль Гюнтэра Хорста «Насарог i Жырафа» ў пастаноўцы рэжысёра Мiхаiла Клiмчука. Гiсторыю прафесара, якi разумее мову жывёл, пакажуць у гэты дзень двойчы: у 11:00 i 13:00.

sb.by