Жарты — па-аўцюкоўску з воранаўскім каларытам

Знай наших! 03 августа 21 494
Жарты — па-аўцюкоўску  з воранаўскім каларытам

изображение_viber_2021-08-02_09-04-15-926.jpg

Упершыню работнікі культуры Воранаўшчыны пабывалі на X рэспубліканскім фестывалі народнага гумару “Аўцюкі-2021”, дзе прадставілі Гродзеншчыну. Першая спроба аказалася ўдалай — дадому вярнуліся са шматлікімі ўзнагародамі.

Дасціпны гумар у пашане ў нашых землякоў. Нездарма дэлегацыя Воранаўскага раёна на чале з дырэктарам раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ірынай Камінскай даказала на фестывалі, што ладзіўся ў Малых Аўцюках Калінкавіцкага раёна: варанаўчане маюць добрыя здольнасці імправізаваць, спяваць, танцаваць і, канешне ж, жартаваць.

У першы дзень фэсту звонкай песняй нашы землякі абудзілі наваколле Малых Аўцюкоў. Гледачы на ўра прымалі вакальныя гурты “Вясёлка”, “Радунскія хлопцы”, нашых лепшых эстрадных выканаўцаў. Закружыў усіх у танцы калектыў Пагародзенскага цэнтра культуры і народнай творчасці “Поющие сердца” ў вобразах цыган.

изображение_viber_2021-08-02_09-08-13-228.jpg

изображение_viber_2021-08-02_09-04-09-917.jpg

изображение_viber_2021-08-02_09-04-40-401.jpg

Гумар валадарыў падчас другога дня фестывалю. Варанаўчане прыбылі на свята пад гучныя апладысменты на імправізаваным матацыкле. За цёплую сустрэчу яны аддзячылі гледачоў яскравым выступленнем. Гучныя прыпеўкі ў выкананні Святланы Салмановіч і Дануты Крэнь пад акампа-немент Віктара Казлоўскага прынеслі нашым работ-нікам культуры дыплом І ступені. Да таго ж, Данута Зыгмундаўна запамінальна прачытала ўласную байку, спецыяльна напісаную да фестывалю, і дадала ў капілку дыплом ІІ ступені. Не было роўных імправізаванаму воранаўскаму гурту ў конкурсе “Я дрынчу на чым хачу”. “Музычнымі інструментамі” сталі звычайныя прылады працы, напрыкалад, піла, граблі і іншыя, ды ва ўмелых руках яны загучалі-загулі ды дыплом І ступені прыняслі.

Не менш гасцям свята запомнілася і нашае падвор’е. Даспадобы прыйшліся ткацкія кросны, вырабы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, народныя стравы. Старшыня Беларускага фонда культуры Тадэвуш Стружэцкі даў высокую адзнаку тэхніцы, у якой Дзмітрый Лялько выканаў шахматы. Воранаўскае падвор’е вылучылася сярод іншых васьмі не проста звонкай песняй гарманіста: выканаўца Віктар Казлоўскі “аблюбаваў” буслінае гняздо і весяліў адтуль сваіх гледачоў. Удалая імправізацыя была высока адзначана — за падвор’е землякі ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені.

изображение_viber_2021-08-02_10-37-52-006.jpg

изображение_viber_2021-08-02_09-04-02-995.jpg

изображение_viber_2021-08-02_09-05-11-154.jpg

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота з архіва Воранаўскага ЦКіНТ.