Хрэсным ходам – да святыні. 9-10 жніўня Ракавіцкі храм прымае паломнікаў, што з’язджаюцца ўшанаваць малітвай цудатворную ікону Божай Маці

Духовность 10 августа 21 1155
Хрэсным ходам – да святыні. 9-10 жніўня Ракавіцкі храм прымае паломнікаў, што з’язджаюцца ўшанаваць малітвай цудатворную ікону Божай Маці
Традыцыйнае духоўнае свята ў гонар цудатворнай Ракавіцкай іконы Маці Божай, якая з’яўляецца святыняй шчучынскага краю, распачалося з набажэнства ў храме святога Архангела Міхаіла. Затым прыхаджане і паломнікі, шматлікія святары, выхаванцы праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына” Хрэсным ходам пайшлі да Ракавіцкай царквы Ражства Прасвятой Багародзіцы. Па дарозе да іх далучаюцца вернікі са станцыі Ражанка, вёсак Багуславова і Валянчыцы, іншых населеных пунктаў, расказвае dzyannica.by.

-- Летась з-за пандэміі нам не давялося сустрэцца на гэтым свяце. І як жа не хапала ў жыцці такой светлай падзеі! -- прызнаецца Людміла Стромская, якая разам з аднадумцамі – групай прыхаджан сабора Усіх Беларускіх Святых -- прыехала з Гродна. – Шчыра радуемся ад прадчування сустрэчы з цудатворнай Ракавіцкай іконай.

Спрыяла ўдзельнікам Хрэснага ходу і надвор’е – без спякоты і дажджу. Сярод тых, хто адправіўся ў гэты высакародны шлях, людзі сталага веку, моладзь, дзеці. У кожнага на вуснах былі малітва, а ў сэрцы -- шчырая вера.

2.jpg

3.jpg

4.jpg


З 17 гадзін і да самай раніцы ў Ракавіцкай царкве  доўжылася Усяночнае дбанне, а сення праходзяць  ранняя літургія і водасвятны малебен ля святой крыніцы. Ужо ў 9.30 вернікі будуць сустракаць уладыку Антонія, епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага.

6.jpg

7.jpg

9.jpg

dzyannica.by