“Кола сяброўства” запрашае

11 августа 21 1007
“Кола сяброўства” запрашае

15 жніўня ў г.п. Радунь адбудзецца IХ адкрыты раённы фестываль народных традыцый і мастацтва.

У праграме:

12.00-14.00 — урачыстая імша ў касцёле Маці Божай Ружанцовай і царкве Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай,

14.00-14.30 — урачыстае адкрыццё свята (шэсце прадстаўнікоў

розных нацыянальнасцей Воранаўскага раёна),

14.30-15.00 — канцэртная праграма народнага ансамбля народнай музыкі “Лявоны”,

15.00-16.00 — канцэртная праграма калектываў і выканаўцаў аматарскай творчасці

“Вітаем вас, землякі” філіяла “Радунскі цэнтр нацыянальных культур”,

15.00-16.00 — конкурс на лепшае нацыянальнае падвор’е “Скарбаў россып залаты”,

16.00-17.00 — канцэртная праграма народнага хору польскай песні “Промень” са Шчучына,

17.00-18.00 — канцэртная праграма народнага ансамбля песні “Васільковая раніца” са Шчучына,

18.00-18.15 — узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу на лепшае нацыянальнае падвор’е,

18.15-19.30 — канцэртная праграма эстрадных выканаўцаў Воранаўскага раёна

“На эстраднай хвалі”,

19.30-21.00 — канцэртная праграма фолк-групы “Гуляй, бульбаш!”,

21.00-24.00 — дыскатэка і пенна-лазернае шоу,

13.00-21.00 — будуць працаваць гандлёвыя рады, горад майстроў, гульнёвы падворак, атракцыёны, студыя аквагрыму.

Запрашаем, сябры!