16 снежня ў Гродна прыбудзе Бэтлеемскі агонь міру

Культура и духовность 14 декабря 21 754
16 снежня ў Гродна прыбудзе Бэтлеемскі агонь міру

Урачыстае ўнясенне агню ў катэдральны касцёл адбудзецца ў 17.00.

16 снежня прадстаўнікі польскага згуртавання скаўтаў ZHP урачыста перададуць агонь з Бэтлеема ў гродзенскі катэдральны касцёл святога Францішка Ксаверыя.

У гэты ж дзень у катэдральным касцёле ў Гродне эстафету перадачы агню распачнуць каталіцкія скаўты з Беларусі.

Урачыстае ўнясенне агню ў катэдральны касцёл адбудзецца ў 17.00, затым пройдзе святая Імша, пасля якой агонь распачне падарожжа па нашай краіне.

Скаўты развязуць агонь у іншыя месцы, дзе ўсе жадаючыя змогуць занесці гэты сімвал дадому, каб у духоўнай лучнасці з зямлёй нашага Збаўцы перажываць святы Божага Нараджэння.

Першая акцыя распаўсюджвання Бэтлеемскага агню праводзілася ў 1986 годзе. Тады прадстаўнікі Аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі ўпершыню даставілі запаленую ў Бэтлееме лампаду, каб падтрымаць хворых і самотных людзей напярэдадні свята Божага Нараджэння. Гэтую ініцыятыву падтрымалі аўстрыйскія скаўты. Ужо праз год перадсвяточная акцыя стала міжнароднай.

На афіцыйным узроўні акцыю перадачы Бэтлеемскага агню падтрымліваюць як кіраўнікі хрысціянскіх Цэркваў Еўропы, так і прадстаўнікі дзяржаўных уладаў розных краін.

У 1998 годзе полымя Бэтлеемскага агню было перададзена ў 22 краіны Еўропы, сярод якіх была і Беларусь. Гэтая падзея адыблася дзякуючы сябрам польскага згуртавання скаўтаў ZHP. У 2008 годзе да акцыі ўпершыню далучыліся скаўты з каталіцкіх парафіяльных супольнасцяў Беларусі.

https://grodnonews.by/