Праект "БАЦЬКАЎШЧЫНА". Воранаўшчына ўчора і сёння

21 марта 22 776
Праект "БАЦЬКАЎШЧЫНА". Воранаўшчына ўчора і сёння

Воранаўская зямля — маляўнічы, прыцягальны куток з непаўторнымі краявідамі, багатай гісторыяй. Кожная мясціна мае сваю адметнасць. Утульнасць і прывабны выгляд ёй надаюць нашы працалюбівыя людзі. У гарадскіх пасёлках і вёсачках захоўваюць варанаўчане памяць пра мінулае, што надзейна занатавана ў гістарычных дакументах і папяровых звестках, а таксама ў фотаздымках.

Сямейная капліца Шукевічаў

IM001986.JPG

Знаходзіцца яна непадалёку ад паўднёвай ваколіцы Начы. Датуецца ХІХ стагоддзем — каля 1850 года пабудавала бабуляй Вандаліна Шукевіча — беларускага археолага, антраполага, этнографа. Капліца ўяўляе сабой прамавугольны будынак з бутавага каменю ў стылі класіцызму. Уваход упрыгожвае порцік з трохвугольным франтонам, які падтрымліваюць чатыры калоны. Пад будынкам размешчана крыпта, дзе знаходзяцца астанкі членаў сям’і Шукевіча.

Капліца-пахавальня была ў занядбаным стане, яе адрэстаўравалі ў пачатку 2000-х гадоў.

каплица.jpg

Забалацкі навучальна-педагагічны комплекс

изображение_viber_2022-03-18_13-35-24-170111111111.jpg

У 1938 годзе ў мястэчку Забалаць была пабудавана трохпавярховая цагляная школа, што праіснавала 40 год. Зараз тут знаходзіцца сельвыканкам, пошта, аддзяленне Беларусбанка і інш. У 1970-я гады тут займалася звыш 600 вучняў, вучыліся ў 2-3 змены. Неабходнасць пабудовы новай навучальнай установы была вельмі вострай. 11 студзеня 1978 года школьнікі прыйшлі на заняткі ў новы будынак. Самы вялікі выпуск быў у 1980 годзе — 105 вучняў. Сёння тут пасцігаюць веды 179 навучэнцаў.

IMG_2857.JPG

Пляц ля тракельскай святыні

изображение_viber_2022-03-16_17-36-48-601.jpg

Санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у аграгарадку Тракелі — месца прыцягнення каталіцкіх вернікаў. Паломнікі з усёй Беларусі і з-за мяжы ў пачатку ліпеня прыбываюць сюды, каб пакланіцца цудадзейнаму абразу Маці Божай Тракельскай. Настаяцель касцёла ксёндз Юрый Бяганскі пры падтрымцы вернікаў з усёй Беларусі ў 2019-2021 гадах пачаў актыўна добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол святыні з мэтай прыцягнення большай колькасці турыстаў і ўслаўлення Марыйнага культу. Адшуканы і ачышчаны шэсць каскадных азярцоў, пабудаваны невялікія каплічкі, раскінуты Марыйная алея, імправізаваная крыжовая дарога.

1C9A6418.JPG

1C9A6415.JPG

1C9A6423.JPG

1C9A6432.JPG

1C9A6442.JPG

1C9A6450.JPG

1C9A6456.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега Бельскага, Валянціны КОЦІК і з архіва чытачоў “ВГ”.