Трынаццаць копій цудадзейных абразоў Маці Божай пабывалі ў санктурыі Божай Міласэрнасці ў Воранаве

Духовность 04 апреля 22 1691
Трынаццаць копій цудадзейных абразоў Маці Божай пабывалі ў санктурыі Божай Міласэрнасці ў Воранаве

IMG_5215.JPG

Ідэя пелігрымкі Марыі па каталіцкіх прыходах Беларусі ўзнікла ў ксяндза-каноніка, настаяцеля касцёла Святога Сымона і святой Алены ў Мінску Уладзіслава Завальнюка. Ажыцявіць яе дапамагла мастачка Ядвіга Сенько з Маладзечна. Копіі абразоў менавіта яе пэндзаля з мінулага года падарожнічаюць па нашай краіне. Калі ў 2021-м яны наведалі 14 прыходаў, то ў цякучым пабывалі ўжо ў 21-м, у тым ліку і ў нашым санктуарыі ў Тракелях.

IMG_5225.JPG

IMG_5231.JPG

IMG_5235.JPG

IMG_5246.JPG

— Першапачаткова пелігрымка цудадзейных абразоў Маці Божай па межах нашай Айчыны мела некалькі мэт. Па-першае, мы прасілі, каб Марыя апекавалася над Беларуссю, з’яднала наш народ, каб ён быў моцным у веры ў Бога. Па-другое, ахвяравалі ёй сваё здароўе, малілі зберагчы нас ад пандэміі каранавірусу. Па-трэцяе, вельмі хацелася адбудаваць нашу святыню ў Будславе, якую пашкодзіў агонь, каб Маці магла вярнуцца на свой трон, — расказаў глава пелігрымкі ксёндз Станіслаў Станеўскі з прыхода Святога Лукі-Евангеліста і Марціна Турскага і дадаў: — Культ Марыі з даўніх часоў пашыраны ў Беларусі — ўсе цудатворныя абразы датаваны ХVII стагоддзем. Да матулі прыходзілі нашы дзяды і прадзеды, кланяліся ёй і прасілі аб заступніцтве. А яна, як у Кане Галілейскай, выслухвала іх просьбы і несла да Хрыста. Вядома ж, да Бога праз Марыю — самы кароткі шлях.

IMG_5248.JPG

IMG_5251.JPG

IMG_5258.JPG

IMG_5259.JPG

З ксяндзом Станіславам згодны воранаўскія вернікі, якія прыйшлі аддаць сябе, свае сем’і пад крыло Маці Божай. Дзятва вітала шаноўную госцю прыхода — Марыю — спевам і воплескамі. Сталыя людзі набожна схілялі галовы. У працэсію з копіямі абразоў выстравіліся вернікі розных узростаў. Сярод іх — суджанцы Валерый і Анжаліка Сцефановічы. Вераю мацуецца іх сям’я, а ў сэрцы да заступніцы нябеснай яны прынеслі падзяку за дар жыцця, за родных, землякоў і проста добрых людзей, якіх сустракаюць кожны дзень на сваім шляху.

IMG_5266.JPG

IMG_5267.JPG

IMG_5271.JPG

IMG_5273.JPG

IMG_5277.JPG

IMG_5279.JPG

IMG_5285.JPG

IMG_5286.JPG

IMG_5288.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.