Песні — у падарунак жыхарам Воранава і іх гасцям
Пад неба ўзляцела песня, звонкая, мілагучная, жыццясцвярджальная. Артысты воранаўскага края даравалі яе сваім землякам. Песенную эстафету перахапілі госці сталіцы. Цёпла варанаўчане сустракалі вядомую беларускую спявачку Владу, якая зарадзіла гедачоў пазітыўным настроем. І прыгатавала для іх сюрпрыз — яркае выступленне дуэта баяністаў-віртуозаў “Ва-банк”, вядучай тэлеперадачы “Камень, ножніцы, папера” Алесі Баярскіх і кавер-бэнда “25-ы кадр”. Падараваў усіх, а найбольш дзятву, сучасным танцам і флэшмобам Аэрамядзведзь.