Сёння — Дзень бібліятэк. Захавальніца нацкіх вытокаў

Сёння — Дзень бібліятэк. Захавальніца нацкіх вытокаў

Уважаемые работники библиотечной системы района!

Поздравляем вас с профессиональным праздником!

Сегодня библиотеки — это не просто хранилище книг, это целые культурные центры. Силами представителей библиотечного дела проводится множество мероприятий культурной, идеологической, творческой, патриотической, краеведческой направленности.

Выражаем слова признательности всем работникам библиотечной системы Вороновского района за труд, сохранение традиций и развитие своего дела.

Пусть работа приносит вам удовольствие, а каждый день радует вас улыбкой благодарных читателей. Крепкого вам здоровья, благополучия и дальнейших успехов в работе!

Вороновский районный исполнительный комитет.

Вороновский районный Совет депутатов.

 

1C9A2986.JPG 

Сучасная бібліятэка — гэта не проста ўстанова ці кнігасховішча. Гэта інфармацыйны і асветніцкі цэнтр, які дазваляе землякам раскрыць творчыя здольнасці, цудоўна правесці вольны час, папоўніць веды. Якіх выданняў тут толькі няма! Навуковая, мастацкая, публіцыстычная літаратура і нават пра малую радзіму. Менавіта краязнаўчы аспект — цэнтральны ў працы бібліятэкара Нацкай сельскай бібліятэкі Людмілы Бярцэвіч. Сабраная за шаснаццаць год працы інфармацыя, цікава апрацаваная і рознабакова данесеная падрастаючаму пакаленню, дапамагла Людміле Яўгеньеўне атрымаць першае месца ў ХХХ рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За навацыі ў бібліятэчнай справе”. Напярэдадні Дня бібліятэк гэтая нагода і прывяла журналістаў раённага выдання ў нацкую скарбніцу ведаў.

Сёлетняя ўзнагарода — самая высокая ў гісторыі мясцовай бібліятэкі. Каб яе дасягнуць, Людміла Бярцэвіч пакрысе, рупліва, год за годам збірала і занатоўвала краязнаўчы матэрыял. Як вядома, асновы для яго ў нацкім краі хоць адбаўляй! У 2006 годзе дзякуючы ініцыятыве бібліятэкара быў зняты відэаролік аб славутасцях і лепшых сынах Начы. Час ідзе, сціраючы з памяці колісь знакавыя для вёскі будынкі, а паглядзіш відэа — і прыгадаеш былую карчму, драўляны дзіцячы садок…

Узяты накірунак дзейнасці ў 2010 годзе быў няблага ацэнены на вышэйузгаданым рэспубліканскім конкурсе — 3-е месца ў намінацыі “Пошукава-даследчая работа”.

Насамрэч удалося сабраць багаты гістарычны матэрыял. І тут паўстала пытанне, як лепш яго данесці да сучасных школьнікаў, каб яны з ахвотай спасцігалі ў бібліятэцы сакрэты роднай зямлі і самі актыўна ўключыліся ў пошукава-экспедыцыйную дзейнасць. Людміла Яўгеньеўна зрабіла стаўку на сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі — і не памылілася. Дзякуючы адукацыйнай гульні на камп’ютары юныя чытачы пранікліся гонарам за свой край, які падараваў свету выбітных вучоных, і падтрымалі прапанову бібліятэкара вывучаць яго мінулае больш дасканала. Адзін з інавацыйных падыходаў, які быў упершыню распрацаваны Л. Бярцэвіч, — web-квэст “Пяшком у гісторыю”. Дзеці заўжды “на ўра” прымаюць прапанову пешых прагулак і веласіпедных падарожжаў. І з цікаўнасцю ловяць кожнае слова Людмілы Яўгеньеўны пра помнікі сваёй мясцовасці і дасягненні землякоў. Трэба адзначыць, што сабраная інфармацыя паклала пачатак працы над уласным электронным рэсурсам “Нача: вандроўка ў мінулае”.

11.jpg

52.jpg

69.jpg

Прымаючы ўсё гэта пад увагу, журы прысудзіла Нацкай сельскай бібліятэцы першае месца ў прэстыжным конкурсе.

— За сваю работу мы атрымалі адзнаку “выдатна”, — кажа Людміла Бярцэвіч. — Я не памылілася, калі сказала “мы”. Вялізны ўклад зрабілі бібліятэкары і метадысты Воранаўскай раённай бібліятэкі — Зарына Васюкевіч, Кацярына Янковіч, Вольга Кузьміцкая і Людміла Фурман. Упэўнена, без іх дапамогі ў афармленні і сістэматызацыі сабранага краязнаўчага матэрыялу, поспеху не было б. Прызнаюся, атрымала задавальненне ў першую чаргу не ад перамогі, а ад таго, што, магчыма, кагосьці зацікавіла наша праца і ён захоча адкрыць для сябе Начу.

Бібліятэкар — гэта пакліканне

Трыццаць пяць год назад Людміла Бярцэвіч прыйшла ў бібліятэчную справу. Пачынала ў Радунскай гарпасялковай бібліятэцы, праз год прафесійны шлях прывёў яе ў Начу. Так распарадзіўся лёс, лічыць яна.

Любоў да кнігі Людміла Яўгеньеўна праносіць праз усё жыццё, стараецца выклікаць інтарэс да яе ў дзяцей.

— Працую з маладымі мамамі. Імкнуся пераканаць іх, што ўжо з годзіка трэба дзіця прыводзіць у бібліятэку. Так, маленькія ручкі спачатку трымаюць танюсенькую кніжачку з яркімі малюнкамі, дзіця расце, у яго з’яўляюцца свае літаратурныя густы. Каб іх задаволіць, малое прывычна пайдзе ў бібліятэку, — дзеліцца прафесійнымі сакрэтамі субяседніца.

Па назіраннях суразмоўцы, звычайна гурбою ў скарбніцу ведаў прыходзяць школьнікі да 8 класа. А вось са старэйшымі складаней — бібліятэкар сама наведвае іх у мясцовай школе.

75.jpg

92.jpg

Нача+2.09.3.jpg

Пры бібліятэцы працуе дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Натхненне”. Раней з яго ўдзельнікамі займаліся толькі саломкай. Аднак, лічыць бібліятэкар, кожны павінен знайсці тут справу па душы. Таму Людміла Яўгеньеўна не спынілася на адным відзе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзеці вяжуць кручком, ствараюць неверагодныя вырабы з газетных трубачак, спасцігаюць сакрэты фларыстыкі, запрошаныя мясцовыя майстры праводзяць для іх майстар-класы па бісерапляценню, вышыўцы. Некаторыя настолькі захапляюцца справай, што пераўзыходзяць сваіх настаўнікаў, усміхаецца Л. Бярцэвіч. І ўспамінае сваіх лепшых выхаванак — Карыну Станчык, Юлію Мілінкевіч і Паліну Бярнацкую.

— Мая прафесія цікавая і творчая, — разважае жанчына. — Шмат зносін з землякамі, пастаянна папаўняюцца веды. Не трэба баяцца крапатлівай працы з картатэкай, каталогамі. Дарэчы, за час маёй працы бібліятэчнай справай зацікавілася толькі адна зямлячка. На жаль, сёння ў прафесіі не працуе. Так што, бібліятэкар — гэта пакліканне.

— Людміла Яўгень-еўна — вопытны супрацоўнік, творчы спецыяліст. Увесь час знаходзіцца ў пошуку новых і цікавых форм працы з чытачамі. Актыўна супрацоўнічае з мясцовымі школай і цэнтрам культуры, што дапамагае ажыццяўляць розныя задумкі, — рассказала пра калегу дырэктар Воранаўскай раённай бібліятэкі Наталля Камінская. — 15 верасня, у прафесійнае свята, яна будзе ўзнагароджана ў Нацыянальнай бібліятэцы за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка — нацыянальны асяродак культуры”. З надыходзячым святам віншую і Людмілу Яўгеньеўну, і ўсіх калег. Няхай поспех спадарожнічае вам, не вычэрпваюцца творчыя ідэі, і заўжды будуць удзячнымі чытачы.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Біліятэчны фонд Начскай сельскай бібліятэкі складае звыш 11 000 экзэмпляраў, з іх больш за 10 350 — кнігі. Установу наведвае 250 чытачоў. У сярэднім у дзень у скарбніцы ведаў бывае да 10 чалавек.