Радунскае гулянне — для ўсіх замілаванне

17 сентября 22 1305
Радунскае гулянне — для ўсіх замілаванне

1C9A4631.JPG

Удзельнікі свята да Дня народнага адзінства ў Радуні, атрымаўшы асалоду ад музычных нумароў, знаходзілі забавы па душы у парку.

Гістарычная пляцоўка «Адгалоскі гісторыі майго пасёлка» Радунскай сярэдняй школы адпраўляла гледачоў у падарожжа па малой радзіме, згадваючы важныя звесткі роднага населенага пункта.

1C9A4632.JPG

1C9A4634.JPG

1C9A4637.JPG

1C9A4645.JPG

1C9A4642.JPG

1C9A4647.JPG

Моладзевая пляцоўка «Беларусь — гэта мы!» заклікала творчых людзей размаляваць яркімі краскамі Беларусь і адрасаваць пасёлку-юбіляру найлепшыя пажаданні.

На этнападвор’і “Скарбы беларускай хаты” кожны меў магчымасць пасмакаваць з рук гасціннай гаспадынькі духмяны хлеб, пазнаёміцца з бытам продкаў.

Не абыходзілі стараной госці свята і міжнацыянальную інтэрактыўную пляцоўку “У творчым сяброўстве пад мірным небам Беларусі”, спартыўна-конкурсную “Адзіныя з табой, мой родны пасёлак!”

1C9A4652.JPG

1C9A4658.JPG

1C9A4662.JPG

1C9A4664.JPG

1C9A4667.JPG

1C9A4668.JPG

1C9A4670.JPG

Горад майстроў часткова адлюстраваў цуды чалавечай працы і фантазіі ў розных тэхніках і з выкарыстаннем разнастайных матэрыялаў. Выстава-продаж не пуставала: карысталіся попытам вырабы з дрэва, нітак, канзашы з атласных стужак і іншыя.

“Класна!” — характарызавалі адпачынак дзеці, якія бавілі час ля надзімных атракцыёнаў і час ад часу ўтваралі чэргі за салодкімі прысмакамі.

1C9A4672.JPG

1C9A4674.JPG

1C9A4860.JPG

1C9A4862.JPG

1C9A4890.JPG

1C9A4904.JPG

1C9A4905.JPG

1C9A4907.JPG

1C9A4910.JPG

1C9A4943.JPG