Ісус нараджаецца ў сэрцах

25 декабря 22 428
Ісус нараджаецца ў сэрцах

Дарагія вернікі, віншую вас са святам Раства Хрыстова, а таксама з надыходзячым Новым 2023 годам!

Евангеліст Мацвей напісаў: «А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа: «Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эмануэль, што азначае «з намі Бог» (Мц 1, 22-23). Сёння ўначы мы ў чарговы раз будзем сведкамі нараджэння Збаўцы свету. Ён прыходзіць дзеля ўсіх нас, каб адарыць патрэбнымі ласкамі, увайсці са Сваёй любоўю і дабрынёй у кожны дом, у кожную сям’ю.

Няхай народжаны Ісус напоўніць вашы сэрцы святлом і надзеяй. Прынясе ў вашы сем’і, на працу і ў любое месца, дзе вы служыце Яму і людзям, супакой, радасць і мір.

З дарам малітвы, ксёндз Павел Зайцаў SAC з санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Воранаве.