У Курчоўскім сельскім клубе прайшло свята Багач
![У Курчоўскім сельскім клубе прайшло свята Багач](/cache/images/no-image-900x450.png)
Аднаўленне народных традыцый, папулярызацыя іх сярод падрастаючага пакалення — важны накірунак у працы культработнікаў. Вось і вырашылі ў Курчоўцах расказаць юным гасцям — вучням Забалацкай школы імя Я.Н. Карпянкова, як раней адзначалі заканчэнне ўборкі ўраджаю, ці інакш свята Багач. Галоўнае, што ўсвядомілі дзеці — нашы продкі былі працалюбівымі людзьмі, адносіліся з павагай да хлеба і ўмелі хораша адпачываць.