Як сімвал веры і божага заступніцтва

В посёлке 17 июля 20 841
1C9A5426

На ўездзе ў Воранава ад Беняконей нядаўна з’явіліся праваслаўны і каталіцкі крыжы. Многіх вернікаў зацікавіла, хто іх паставіў і ці яны асвечаны?

 Гэтую годную справу  ўвасобілі ў жыццё работнікі РУП ЖКГ. А ў канцы чэрвеня крыжы асвяцілі настаяцелі воранаўскага касцёла і царквы — Анджэй Вітэк і Ігар Валошын.

— Нашы продкі ведалі пра важнасць устаноўкі паклонных крыжоў, — патлумачыў значнасць гэтай падзеі іерэй Ігар Валошын. — Іх ставілі ў асаблівых памятных месцах, на скрыжаваннях дарог, блізка ад вёсак, каб, адыходзячы ў дарогу ці вяртаючыся ў свой населены пункт, чалавек прасіў аб міласці, дапамозе, бласлаўленні, узносіў удзячную малітву Госпаду і нябесным заступнікам. Паклонныя крыжы — гэта духоўны шчыт ад усіх ворагаў, бачных і нябачных. Яны служаць веруючым месцам для малітвы і пакланення Госпаду і Богу нашаму Ісусу Хрысту.

— Крыж ахоўвае нас ад злога, — дадаў ксёндз Анджэй Вітэк. — Ён сімвал нашай веры. А тыя, хто праязджае каля нашага Воранава, госці пасёлка зазначаюць: раз ёсць крыжы, значыць, тут жывуць сапраўды веруючыя людзі.

Сімвалы веры ў гэтым годзе ўстанавілі яшчэ і па дарозе ад Германішак. Па словах каталіцкага святара, веруючыя ў размове сцвярджалі, што Бог сапраўды апякуецца над воранаўцамі — на каронавірус людзі масава не хварэюць, як у іншых месцах.

— Вельмі ўдзячны прыха-джанам за тое, што даглядаюць крыжы: добраўпарадкуюць месца іх знаходжання, — адрасаваў словы падзякі настаяцель воранаўскага касцёла. — Спадзяюся, што новыя крыжы стануць месцам супольных малітваў.

У планах ксяндза Анджэя аднавіць крыж, што стаіць ля касцёла. Сімвалічнай будзе дата яго ўстаноўкі — 14 верасня, на якое прыпадае свята Узвышэння крыжа.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*