Чарговую тэатральную пастаноўку прадставіў драматычны гурток санктуарыя Божай міласэрнасці ў г.п. Воранава

В посёлке 09 июня 18 867
ВНЛ спектакль (1)

На гэты раз спектакль пастаўлены паводле аповесці знакамітай англа-амерыканскай пісьменніцы Ф.Бернет “Таямнічы сад”. У ёй распавядаецца пра лёс асірацелай дзяўчынкі Мэры Ленакс, у ролі якой выступіла Анастасія Корсак. Гераіня жыве ў доме дзядзькі і адчувае сябе вельмі адзінокай. Цяжка застацца без бацькоў, асабліва калі табе ўсяго дзесяць год. Навакольныя цябе не любяць, і ты ненавідзіш ледзь не ўвесь белы свет. Здаецца, нічога добрага ў гэтым жыцці ўжо не будзе. Але сам лёс падае дзяўчынцы выратавальную руку і выводзіць на сцежку ў таямнічы сад.

ВНЛ спектакль (2)

Выхаванне пачуццяў — так коратка можна вызначыць сэнс гэтай пастаноўкі. Яркія вобразы герояў, у ролі якіх выступілі Павел Пашкевіч, Дар’я Буця, Марк Клімашэўскі, Валерый Раўлушэвіч, Мацвей Муклановіч, Вікторыя Маркевіч, Аляксей Ластоўскі, а таксама харэаграфічны калектыў “Сузор’е”, заставілі гледачоў не аднойчы задумацца. Дарэчы, святар Генадзь Рамашка, мастацкі кіраўнік пастаноўкі, выдатна справіўся з роляй садоўніка Бэна. Дэкарацыі, прафесійны гук і святло дзякуючы сям’і Грышко і Анатолю Жалудзевічу зрабілі спектакль па-сапраўднаму таямнічым.

ВНЛ спектакль (3)

Наталля ІВУЦЬ.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*