У Воранаве 26 кастрычніка адбылося абласное свята аматарскіх тэатральных калектываў “Несцерка запрашае” (Фота)

В посёлке 26 октября 18 1631
1C9A6881

Сваё сцэнічнае майстэрства воранаўскім гледачам, дзецям і дарослым, паказалі артысты  лялечнага гуртка Вярэйкаўскага Дома культуры Ваўкавыскага раёна, лялечнага тэатра “Батлейка” Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, тэатральнай студыі “Бубенчыкі” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, клуба аматараў тэатра з Навагрудка “Мудрость Плюс”.

1C9A6841 1C9A6846 1C9A6851

— Свята “Несцерка запрашае” — гэта фінал абласнога агляду-конкурсу аматараў тэатральныга мастацтва, — зазначыла пры падвядзенні вынікаў вядучы метадыст абласнога  метадычныга цэнтра народнай творчасці Аліцыя Рабцава. —  Конурс праходзіў з лютага па верасень гэтага года, у ім прынялі ўдзел 36 аматарскіх калектываў розных тэатральных жанраў — драматычныя, паэтычныя, лялечныя і іншыя. Сярод усіх гэтых 36 тэатральных калектываў былі вызначаны 10 лепшых, чатыры з іх і выступілі сёння перад воранаўскімі гледачамі, якія вельмі цёпла прынялі артыстаў. Конкурс праходзіць ужо не першы год. Кожны раз месцам выніковага свята, як, напрыклад, сённяшняе “Несцерка запрашае”, мы вызначаем новы раён, каб пазнаёміць удзельнікаў свята з яго адметнымі асаблівасцямі. Воранаўшчына славіцца сваімі знакамітымі творчымі асобамі і архітэктурнымі помнікамі. Таму адразу пасля конкурсу мы накіруемся ў Больцінікі і наведаем памятныя мясціны, дзе бываў славуты паэт Адам Міцкевіч. А ў вёсцы Асава пабываем у касцёле Святога Георгія і паслухаем арганную музыку. Гэта яшчэ больш паспрыяе духоўнаму ўзбагачэнню аматараў тэатральнага мастацтва.      

1C9A6853

1C9A6854 1C9A7032 1C9A7030 1C9A7024 1C9A7011 1C9A7009 1C9A6977 1C9A6972 1C9A6966 1C9A6963 1C9A6950 1C9A6948 1C9A6945 1C9A6943 1C9A6941 1C9A6935 1C9A6930 1C9A6918 1C9A6901 1C9A6894 1C9A6887 1C9A6881 1C9A6878 1C9A6873 1C9A6868 1C9A6866 1C9A6865 1C9A6861
Добавление комментария
CAPTCHA
*