Чарговая гадавіна з дня наражэння сусветна вядомага паэта Адама Міцкевіча сабрала вучняў Воранаўскай школы ў раённай бібліятэцы

Страницы истории 12 декабря 18 1583
IMG_6934

Мінула дзвесце дваццаць год. А паэзія творцы, як і раней, хвалюе сэрцы аматараў паэтычнага слова. Напэўна, у бібліятэку і прыйшлі прыхільнікі яго вершаў і паэм. Да таго ж, цудоўныя знаўцы біяграфіі і творчага станаўлення А. Міцкевіча. Юныя гісторыкі і даследчыкі пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі жыцця пісьменніка. Канешне ж, не абышлі бокам і яго каханне да Марылі Верашчакі. Тым больш, што яго сцяжынкі вядуць у нашу мясцовасць — Больцінікі.

IMG_6919

IMG_6912

IMG_6915

— Якой была першая сустрэча Адама з Марыляй? Чаму ім было наканавана растанне? — не магла не пацікавіцца вучаніца 9 класа Наталля Ваганава ў настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ганны Войшніс.

IMG_6946

Думаю, блукаючы па ўспамінах пра жыццё творцы, гэтым пытаннем задаліся і іншыя школьнікі. Дапамаглі ім адказаць на яго Марк Клімашэўскі і Вікторыя Маркевіч, якія прымерылі на сябе ролі закаханых: так было наканавана лёсам.

IMG_6941 IMG_6937

Не толькі сама гісторыя няспраўджаных надзей кранула школьнікаў. Але і песня “Адам і Марыля”, якую напісалі нашы землякі — Канстанцін Станкевіч і Аляксандр Мацюк. Не здарма на развітанне вучні падаравалі прысутным сімвал кахання Адама і Марылі — выяву вядомага каменя з выбітым крыжам, а таксама шчыра “напісалі”: “Беражыце каханне!”

IMG_6950 IMG_6956 IMG_6961 IMG_6963

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*