У Воранава прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР (Фота, Відэа)

Актуально 10 января 19 1782
DSC09814

У фае Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці шматлікіх гасцей імпрэзы сустракаў духавы аркестр установы, некаторыя затрымліваліся каля тэматычнай кніжнай выставы.  

DSC09719

DSC09723

DSC09725

У глядзельнай зале сабраліся пакаленні людзей, якіх аб’ядноўвае цэлая эпоха БССР: прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, пенсіянеры, моладзь.

DSC09750

Ад імя Воранаўскага райвыканкама і райсавета дэпутатаў да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Гражына Крахмальчык. Яна ўзгадала няпростыя геапалітычныя ўмовы, у якіх закладваўся трывалы падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Асобныя словы ўдзячнасці і павагі адрасавала ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам  воранаўскага краю, якія аднаўлялі Радзіму, наш раён з попелу, будуюць эканоміку і дабрабыт у нашыя дні.

1C9A5244

Падчас мерапрыемства госці разам з вядучымі “гарталі” старонкі гісторыі БССР, на якіх занатаваны складаны і драматычны  шлях развіцця нашай краіны.  Трагедыя тэрытарыяльнага падзелу ў 1921 годзе, уз’яднанне беларускага народа ў 1939-м, напад нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў на СССР, векапомны пераможны 1945 год, пасляваеннае аднаўленне рэспублікі і ўдзел у стварэнні ААН.

1C9A5235 1C9A5241 DSC09737

ХХІ стагоддзе  Беларусь сустрэла ўпэўненнай і незалежнай дзяржавай, якая заявіла аб сабе на  міжнароднай арэне. І сёння наша краіна  ўпэўненна крочыць у будучыню сваім шляхам  годнасці і развіцця.

Асаблівую ўрачыстасць мерапрыемству надалі музычныя нумары, якія выканалі нашы таленавітыя землякі. 

DSC09759 DSC09772 DSC09781 DSC09802



Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара і Алега БЕЛЬСКАГА.

 
Добавление комментария
CAPTCHA
*