У Гродна з «Хронікі Нарніі» стартуюць штомесячныя кінапаказы вядомых фільмаў па-беларуску

Принёманский регион 21 февраля 19 1413
2-3 сакавіка ў кінатэатры «Космас» адбудуцца спецыяльныя паказы фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» на беларускай мове, прысвечаныя Дню роднай мовы і пачатку новага сезона праекта «Беларускія ўікэнды». Пачынаючы з сакавіка, паказ фільмаў у беларускай агучцы будзе праходзіць у Гродна штомесячна. Гэта першы пасля Мінска горад, дзе сеансы праекта будуць праводзіцца на пастаяннай аснове. Адна з бліжэйшых прэм’ер «Беларускіх уікэндаў» — трылогія «Уладар пярсцёнкаў» на роднай мове. Пераклад і паказы фільмаў ажыццяўляюцца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom. 

БУ_Гродно.jpg 

Захапляльнае фэнтэзі «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» рэжысёра Эндру Адамсана расказвае аб прыгодах чацвярых дзяцей, якія апынуліся ў новым для сябе месцы пад наглядам дзівакаватага прафесара. Пасля пераезду дзеці выяўляюць у яго доме таямнічы гардэроб, адчыніўшы дзверцы якога можна трапіць у казачную краіну Нарнію, населеную фантастычнымі істотамі, разумнымі жывёламі і д’ябальскімі тролямі. Заклінанне злой вядзьмаркі прывяло Нарнію да вечнай зімы, і толькі цар Аслан здольны развеяць чары і вызваліць незвычайную краіну ад улады ліхадзейкі. 

Фільм стаў адной з карцін, прызнаных самымі любімымі па выніках глядацкага галасавання, якое праходзіла ў студзені падчас навагодніх сеансаў праекта «Беларускія ўікэнды». Убачыць казачнае кіно для ўсёй сям’і ў беларускай агучцы можна будзе ў кінатэатры «Космас». У далейшым карціны, агучаныя ў рамках «Беларускіх уікэндаў», стануць часткай рэгулярнага рэпертуару гродзенскіх кінатэатраў: паказы будуць праходзіць кожны месяц. 
«Праект «Беларускія ўікэнды» пастаянна развіваецца, і для velcom вялікі гонар прымаць у ім удзел у якасці генеральнага партнёра вось ужо на працягу двух гадоў. За гэты час кіно на беларускай мове стала неад’емнай часткай кінажыцця не толькі сталіцы, але і буйных абласных цэнтраў. Усё пачыналася ў 2017 годзе з гастрольных паказаў фільмаў «Маленькі прынц» і «Шторм». У 2018 годзе ўпершыню ў гісторыі праекта прэм’ера фільма «Мой сябар жырафа» адбылася ў Віцебску. Цяпер «Беларускія ўікэнды» становяцца часткай пастаяннага рэпертуару кінатэатраў Гродна: пасля спецыяльных паказаў у гонар Дня роднай мовы сеансы фільмаў праекта будуць праходзіць у гэтым горадзе штомесячна. Мы спадзяёмся, што ў будучым колькасць гарадоў, дзе можна ўбачыць любімы блакбастэр на вялікім экране ў беларускай агучцы, вырасце, а «Беларускія ўікэнды» у 2019 годзе стануць яшчэ больш маштабнымі і цікавымі», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў. 

Праект «Беларускія ўікэнды» пачаў сваё жыццё ў 2016 годзе. З 2017 года пераклад, агучку і дыстрыбуцыю фільмаў каманда «Кінаконг» выконвае пры падтрымцы генеральнага партнёра – кампаніі velcom. За два сезоны фільмы «Беларускіх уікэндаў» убачылі 57 тысяч гледачоў. У 2018 годзе пракат кіно на беларускай мове ахапіў 20 гарадоў краіны, уключаючы ўсе абласныя цэнтры. Агульна за два гады адбылося каля 550 сеансаў кіно на беларускай мове. 

2018 год запомніўся гледачам беларускамоўнымі прэм’ерамі такіх фільмаў, як «Таемнаежыццё Уолтэра Міці», «Падымаецца вецер», «Вогненыя калясніцы», «Адзін дома» і многіхіншых. Усяго за два гады «Беларускія ўікэнды» паказалі на вялікім экране больш за 20 карцін. Стужка «Мой сябар жырафа» стала адной з самых касавых за апошні год і ўвайшла ў ТОП-5 рэйтынгу мінскага кінапракату па выніках першага ўікэнда верасня. 

646742.jpg 

У новым сезоне праект парадуе гледачоў даўгачаканай агучкай на беларускай мове культавага фэнтэзі «Уладар пярсцёнкаў» рэжысёра Пітара Джэксана. Кожная з частак трылогіі – «Братэрства пярсцёнка» (2001), «Дзве крэпасці» (2002) і «Вяртанне Караля» (2003) – атрымала па некалькі статуэтак «Оскар», уключаючы намінацыю за лепшы саўндтрэк, якую фільмам прынесла пазнавальная музыка Говарда Шора. У агульнай складанасці фільмы атрымалі 17 статуэтак «Оскар», больш за ўсё іх у трэцяй часткі трылогіі – «Вяртанне караля» – 11 узнагарод. 

«У агучцы трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» прыме ўдзел рэкордная колькасць акцёраў. Нагадаю, за ўвесь час жыцця праекта з намі супрацоўнічалі больш за 20 акцёраў. Сезон-2019 таксама здзівіць гледачоў новымі галасамі беларускай агучкі. Рэпертуар праекта стане яшчэ больш разнастайным: мы азнаёміліся з вынікамі глядацкага галасавання і пастараемся ў 2019 годзе ўлічыць усе запыты аўдыторыі. Акрамя таго, гледачоў «Беларускіх уікэндаў» чакае шмат сюрпрызаў і новых кінаадкрыццяў, у кінапракаце з’явіцца шмат новых і любімых фільмаў замежнага кінематографа, упершыню агучаных па-беларуску. Мы плануем зрабіць гэты год яшчэ больш яркім і насычаным», – падзяліўся планамі на 2019 год кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім. 

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускай мове разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Шэраг фільмаў, перакладзеных у рамках праекта «Беларускія ўікэнды» (такія як «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан», «Жонка наглядчыка заапарка»), можна паглядзець на платформе VOKA – у спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Дадзены раздзел даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Відэа». 

Квіткі на першыя паказы новага сезона «Беларускіх уікендаў» ужо даступны ў касах кінатэатра «Космас» і на сайтах квітковых аператараў. Сачыць за навінамі праекта і раскладам сеансаў фільмаў на беларускай мове можна на сайтах kinakong.by і velcom.by

СТОИТ ПОЧИТАТЬ 

«В современном кино слишком много неверия в человека». В Гродно прошла встреча с российским кинокритиком и сценаристом Ириной Павловой
 

Театр в кино. В кинотеатре «Красная звезда» показывают мировые театральные постановки 

Тишина для зрителя и никакой вредной пищи. Литовский режиссер ставит спектакль в Гродно  


http://grodnonews.by/
Добавление комментария
CAPTCHA
*