У Воранаўскім раёне 11 жніўня стартаваў Тыдзень культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”.

В посёлке 11 августа 19 1145
1C9A1490

Пра мнагаграную творчасць землякоў можна было даведацца з мастацкай выставы “Тут Радзімы маёй пачатак”. Экспазіцыя была прадстаўлена раённым Домам рамёстваў і прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.

1C9A1463

 

1C9A1481 1C9A1486 1C9A1497 1C9A1502 1C9A1508 1C9A1510

— Самабытная і непаўторная  культура Воранаўшчыны з’яўляецца той магутнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрцы любоўю да велічнай і прыгожай Радзімы, — шчыра вітала воранаўцаў дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Воранаўская раённая бібліятэка”, намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Таццяна Сушынская. — Мы ганарымся дасягненнямі нашых літаратараў, мастакоў і артыстаў, усіх тых, хто сваім талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства. Менавіта работнікі культуры сеюць зерне культурнай спадчыны, якое ўсходзіць і дае незабыўныя ўражанні… Паважаныя сябры, запрашаем вас наведаць нашы мерапрыемствы, якія будуць ладзіцца на працягу Тыдня культуры. Моцнага здароўя і добрага настрою вам!

1C9A1513 1C9A1517 1C9A1525 1C9A1541 1C9A1557 1C9A1571 1C9A1577 1C9A1598 1C9A1604 1C9A1606 1C9A1608

Цёплыя пажаданні, сучасныя песні падарылі жыхарам райцэнтра артысты Карэлічскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Алеся Глацько, Наталля Шпакоўская, Рыта Яроцкая і Арсен Айкян. Гледачы не толькі слухалі салістаў, але і падпявалі ім і з задавальненнем танцавалі…

 

1C9A1615 1C9A1666 1C9A1662 1C9A1650 1C9A1646

1C9A1475

Вікенцій ЯКОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА. 
Добавление комментария
CAPTCHA
*