Аповеды для дзяцей пра радзіму, моладзевае фэнтэзі і нататкі пра Магдалену Радзівіл: лепшыя выданні мінулага года

 Аповеды для дзяцей пра радзіму, моладзевае фэнтэзі і нататкі пра Магдалену Радзівіл: лепшыя выданні мінулага года

Пачэснымі ўдзельнікамі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства стануць вядомыя беларускія творцы – пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

 Уручаецца галоўная пісьменніцкая ўзнагарода пяты раз, першых лаўрэатаў, згадаем, назвалі ў Шчучыне таксама падчас Дня пісьменства. І вось новыя імёны і новыя творы, лепшыя прыклады сучаснай беларускай літаратуры.

– Нацыянальная літаратурная прэмія – гэта ўвасабленне сацыяльнай палітыкі дзяржавы, праяўленне клопату аб культуры і літаратуры, пісьменніцкай працы, духоўна-культурнай сферы, – адзначыўстаршыня конкурсу, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка. – Прэмія фінансава стымулюе творчых людзей. Яе памер – 100 базавых велічынь для ўсіх намінацый і 50 – для пераможцы ў намінацыі “Дэбют” – гэта добры ганарар.

69ccdc20707d68bca76ca50a9cf27b32.JPG

Конкурс праводзіцца па сямі намінацыях, сёлета 70 аўтараў прадставілі свае творы. Традыцыйна найбольш папулярныя намінацыі – “Паэзія”, “Проза”. Асабліва актыўна была прадстаўлена такая намінацыя, як “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” – ажно 16 работ. І менавіта ў гэтай намінацыі пераможцам стаў ураджэнец Слонімшчыны Уладзімір Ягоўдзік. Журы высока ацаніла яго кнігі “Крылатыя суседзі”, “Зачараваная Свіслач” і “Кветкі дзівасілу”. Гэтыя кнігі сталі пераможцамі ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”. Першыя дзве пабачылі свет у аўтарскай серыі “Скарбы Радзімы”, якая была заснавана дзесяць год таму. Галоўныя яе чытачы – дзеці мадлодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, якім аўтар, улюбёны ў родную Беларусь, расказвае пра яе багацце - помнікі прыроды, птушак і звяроў, мястэчкі і гарады нашай Бацькаўшчыны.

shuchin1.jpg

Першыя гады жыцця Уладзіміра Ягоўдзіка звязаны з Гродзеншчынай: Слонім, Дзятлава, Зэльва. Творчы шлях пісьменніка пачаўся са старонак нашай газеты “Гродзенская праўда” – тут ён дэбюціраваў як паэт у 1972 годзе. Сёння Уладзімір Ягоўдзік вядомы як драматург, дзіцячы пісьменнік, шмат піша пра мастакоў Беларусі.

Традыцыйна багата твораў было прадстаўлена ў намінацыях “Паэзія” і “Проза”. Лепшай кнігай прозы стаў зборнік апавяданняў і аповесцяў “Геній” Алега Ждана, якога чытач ведае пад псеўданімам Алег Пушкін. “Сланечнік” Міколы Маляўка прынёс перамогу аўтару ў намінацыі “Лепшы твор паэзіі”. Гістарычнае эсэ Віктара Хурсіка “Vale!” пра лёс Магдалены Радзівіл стала лепшым творам публіцыстыкі, а ў намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” перамагла Святлана Калядка, аўтар “Літаратуразнаўчай тэорыі паэтычнай эмоцыі”.

pismenost-750x354.jpg

Асобная намінацыя прадугледжана для пачаткоўцаў. Сярод дэбютантаў у літаратуры журы адзначыла раман у жанры моладзевага фэнтэзі “Сэрца Сакры” Станіславы Умец.

А вось намінацыя для драматургаў так і засталася без пераможцаў: было пададзена толькі дзве заяўкі, але ніводны твор, па меркаванні журы, не варты Нацыянальнай прэміі.

Нагадаем, што Нацыянальная літаратурная прэмія была зацверджана ў 2015 годзе. Яе арганізатары – міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі, а таксама грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.





Добавление комментария
CAPTCHA
*