Запрашае Свiслацкi кiрмаш

Актуально 22 августа 15 1247

Паважаныя воранаўцы!


29 жніўня ў 13.00


запрашаем вас на кірмаш.




У праграме свята:

1. Галоўная пляцоўка:

– урачыстае тэатралізаванае адкрыццё «На бале ў Тышкевіча»;

– канцэрт творчых калектываў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей;

– конкурс «Каралева кірмашу-2015»;

– інтэрактыўнае шоу «Вечар магіі»;

– канцэрт творчых калектываў Літвы і Латвіі;

– канцэрт зорак беларускай эстрады сумесна з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь;

– дыскатэка «Retro party» тэлерадыёкампаніі «Гродна».

2.  Горад майстроў:

«На кірмашы — усё для душы» — выстава-продаж  вырабаў народных майстроў, майстар-класы па вырабу керамічнага посуду, ткацтву паясоў, пляценню з саломкі і лазы, бісерапляценню, лапікаваму шыццю, мастацкай апрацоўцы дрэва, роспісу па шкле.

3. Шляхецкі праменад:

– вернісаж гродзенскіх і свіслацкіх мастакоў;

– выстава кветкавых кампазіцый;

– пленэр рэзчыкаў па дрэве;

– адкрыццё сквера адпачынку;

– яўрэйская карчма «Шабат»;

– спектакль Палескага драматычнага тэатра  г. Пінск па п’есе А. Дударава «Чорная пані Нясвіжа» (ДШМ).

4. Дзіцячая пляцоўка:

– канцэрт дзіцячай аматарскай творчасці;

– выстава дзіцячай дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

– гульні, забавы, атракцыёны;

– дог-шоу ТАА «Фас он шоу» г. Гродна;

– навукова-хімічнае шоу «Хімікідс» г. Мінск.

На працягу свята будуць працаваць
гандлёвыя кропкі айчынных прадпрыемстваў.

Добавление комментария
CAPTCHA
*