12 красавіка — 65 гадоў з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Наталлі Прыступы

12 красавіка — 65 гадоў з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Наталлі Прыступы

НАТАЛЛЯ УЛАДЗІМІРАЎНА ПРЫСТУПА (1959 – 2006) – пісьменніца, журналістка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Наталля Уладзіміраўна нарадзілася ў вёсцы Малоткавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Наталля была інвалідам з дзяцінства, не магла перамяшчацца самастойна. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Рэчыцкай спецшколе-інтэрнаце, пасля чаго вярнулася дадому. Цяжкае захворванне не зламала Наталлю Уладзіміраўну. Яна не замкнулася ў сабе: у паэзіі і ў жыцці ішла насустрач людзям.

Першы яе верш быў апублікаваны ў 1980 годзе ў раённай газеце «Полесская правда». З таго часу яна друкавалася ў мясцовым i рэспубліканскім друку – «Полесская правда», «Пінскі веснік», «Заря», «Звязда», «Знамя юности», «Наша доля».

img20240213_13364813.jpg

Таксама друкавала свае вершы ў альманахах «Берега Тавриды», «Дзень паэзіі»,  «Встреча», «Піншчына літаратурная», «На ладонях Припяти и Пины» у калектыўных зборніках «Берасцейскія карані», «Надежда»,  «Память о крыльях», «Легких кружев волшебная стая», , а таксама ў часопісах «Акно», «Нёман», «Першацвет», «Белые снегири» і інш.

img20240213_13440182.jpg

Першы зборнік Н. Прыступы пад назвай «Попытка» быў выдадзены тыражом 500 экзэмпляраў напрыканцы 1996 года пры садзейнічанні рэспубліканскага цэнтра дасуга інвалідаў «Інвацэнтр». Спроба аказалася ўдалай, і з інтэрваламі ў год-два ў розных выдавецтвах Брэстчыны выходзяць яшчэ шэсць кніг: «Кленовые листья» (1997), «Быль» (1998, у сааўтарстве з Е. Палеес), «С любовью» (1999), «Белый взмах» (2001, у сааўтарстве з А. Мірчук), «Два крыла» (2004), «В объятиях судьбы» (2006, у сааўтарстве з В. Казакевічам).

Наталля Уладзіміраўна прымала актыўны ўдзел у культурным і грамадскім жыцці горада,  была літаратурным кансультантам у газеце «Пінскі веснік», падтрымлівала сувязь з многімі пісьменнікамі і паэтамі Піншчыны.

Памерла пісьменніца 8 жніўня 2006 года.

img20240213_13460506.jpg

Людміла ФУРМАН,

загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу,

ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

Добавление комментария
CAPTCHA
*