Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць!

25 марта 22 629

IMG_20220322_101310.jpg

Смецце і забруджванне ім планеты на сённяшні дзень з'яўляецца адной з глабальных экалагічных катастроф. Навукоўцы ўсяго свету займаюцца рашэннем гэтых праблем. На зямлі ляжаць мільярды тон прамысловых і бытавых адходаў. З кожным годам іх колькасць толькі павялічваецца. Выносячы з хаты смецце, мы рэдка задумваемся аб тым, што ж з ім адбываецца далей, якая колькасць часу патрабуецца для таго, каб адходы поўнасцю расклаліся.

Неабходна вырашаць праблему смецця ужо цяпер, а пачынаць перш за ўсё з сябе. З гэтай мэтай у ДУА «Яслі-сад в. Паляцкішкі» прайшоў тыдзень экалагічнай тэматыкі «Ачысцім планету ад смецця». У яго рамках выхаванцы пазнаёміліся з асноўнымі правіламі паасобнага збору смецця, замацавалі правілы паводзін на вуліцы (неабходнасць выкідаць смецце толькі ў спецыяльна адведзеныя для таго кантэйнеры і г.д.). Пад чулым кіраўніцтвам выхавальніка выпусцілі лістоўкі пра шкоду смецця, памяткі для бацькоў «Што можа зрабіць адзін?» Таксама правялі акцыю «Збяры макулатуру — захавай жыццё дрэву». Дзеці разам з бацькамі актыўна ўдзельнічалі ў ёй, а па завяршэнні пакінулі на дрэве сімвал дапамогі — лісточкі са сваімі імёнамі.

IMG_20220322_102705.jpg

IMG_20220322_1021033.jpg

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы ўтылізацыі і пераапрацоўкі ўсіх відаў смецця, былі арганізаваны конкурсы вырабаў з непрыдатнага матэрыялу «Адходы — у даходы» і «Цуды з газеты». Адзначу, што ўсе работы адпавядалі заяўленай тэматыцы, адрозніваліся арыгінальнасцю і навізной.

На прыканцы тыдня быў праведзены конкурс малюнкаў «Прывядзі ў парадак сваю планету», а практычным замацаваннем пройдзенага матэрыялу стаў дружны суботнік, на якім і выхаванцы, і выхавальнікі навялі парадак на тэрыторыі садку.

Чысціня нашай планеты залежыць канкрэтна ад кожнага з нас. Таму ў далейшых нашых планах пасадзіць ля ўстановы адукацыі дрэва, разбіць кветкавую клумбу, падтрымліваць чысціню. Упэўнена, што дзякуючы гэтаму наша планета будзе ўтульнай, чыстай і прыгожай!

IMG_20220322_1020111.jpg

Надзея ЖУКОЎСКАЯ,

выхавальнік ДУА «Яслі-сад в. Паляцкішкі».

Добавление комментария
CAPTCHA
*