Да нас новая кніга прыйшла

06 сентября 23 299
Да нас новая кніга прыйшла

Калі на свеце нехта дзесьці

Умее добра працаваць, –

То ўмее ён і смачна з’есці

І – адпаведна – згатаваць!

                               Н. Гілевіч

                                              Паважаныя чытачы!

   Прадстаўляем вашай увазе кнігу “Беларуская кухня”, у якой можна знайсці разнастайныя рэцэпты прыгатавання смачных страў і даведацца сакрэты кулінарнага майстэрства. Дадзеная літаратура будзе цікавая людзям, спецыяльнасць якіх звязана з кулінарыяй і тым, хто толькі плануе навучыцца смачна рыхтаваць ці хоча разнастаіць свае кулінарныя ўменні.

Вашчанка, А.П.Беларуская кухня =Белорусская кухня = Веlarusian cuisine / А. П. Вашчанка. — Мінск : Беларусь, 2017. — 255 с.:іл.
    Якое месца у жыцці чалавека займае ежа? Бадай, адно з галоўных. Хто з нас не любіць смачна паесці? Вось і новая кніга А. П.Вашчанкі прысвечана кулінарным традыцыям нашых продкаў.

    Выданне пабудавана на базе працы знакамітага беларускага этнографа М. Я. Нікіфароўскага "Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности".

     Чытач не толькі даведаецца, як выпякаць сапраўдны беларускі хлеб у хатніх умовах, але і пазнаёміцца з такімі напаўзабытымі зараз стравамі, як аўсяны кісель, саладуха, крупеня, рознымі віды клёцак, камоў, стульцаў, і навучыцца іх гатаваць.

     Усе рэцэпты пададзены на беларускай, рускай і англійскай мовах. Акрамя асноўнай часткі кніга ўтрымлівае кароткі слоўнік састарэлых слоў, выразаў і кулінарных тэрмінаў. Цікавымі будуць і культуралагічныя аспекты, звязаныя з традыцыямі харчавання нашых продкаў, і іх сувязь з сучаснасцю.Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Жадаем прыемнага чытання!

г.п. Воранава, вул. Савецкая, 29
раённая бібліятэка

Людміла ФУРМАН,

загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу,

ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”

Добавление комментария
CAPTCHA
*