Малодшым школьнікам — новая кніжная серыя “Я ганаруся!”
“Прывіць дзіцяці густ да чытання-лепшы адарунак,
Прывіць дзіцяці густ да чытання – лепшы падарунак,
які мы зможам яму зрабіць”. Сесіль Лупан
Невялікія па фармаце кнігі серыі “Я ганаруся!” ў займальнай форме знаёмяць чытачоў з прыродай і славутасцямі Беларусі, яе гераічным мінулым і сучаснымі дасягненнямі, распавядаюць аб дзяржаўных сімвалах і іх элементах. Выданні маляўніча ілюстраваны, у некаторых з іх дадзены развіваючыя заданні. Кнігі серыі спрыяюць фарміраванню ў школьнікаў паважлівага стаўлення да гісторыі і традыцый роднай краіны, выхаванню грамадзянска-патрыятычных якасцяў.
Прызначана для малодшых школьнікаў, аздоблена маляўнічымі ілюстрацыямі і ўтрымлівае развіццёвыя заданні.
Кашавар, Д. Вечная памяць героям: мемарыялы Беларусі. /Дзмітрый Кашавар.- Мінск.-2023.-48 с.:іл.-“Адукацыя і выхаванне”.— (Серыя “Я ганаруся!”).
Кніга знаёміць з важнейшымі мемарыяльнымі комплексамі і помнікамі, якія захавалі пакуты і мужнасць жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Змяшчае маляўнічыя ілюстрацыі, дапамагае выхоўваць патрыятызм, гонар за родную краіну, яе гераічнае мінулае.
Кашавар, Д.Беларускія школьнікі — героі Вялікай Айчыннай вайны. /Дзмітрый Кашавар.-Мінск.- 2023.- “Адукацыя і выхаванне”.— (Серыя “Я ганаруся!”).
Кніга знаёміць з подзвігамі беларускіх школьнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Выдатна ілюстраванае выданне садзейнічае выхаванню патрыятычных якасцей вучняў, гонару за родную краіну, павагі да яе гісторыі.
Ваніна, В. Герб, сцяг, гімн. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь/Вольга Ваніна.—Мінск.— 2023.- “Адукацыя і выхаванне”.— 40 с.:іл. — (Серыя “ Я ганаруся!”
Кніга ў гульнявой форме знаёміць з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь і значэннем іх асобных элементаў. Змяшчае яскравыя ілюстрацыі, практычныя заданні, вершы. Садзейнічае фарміраванню паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі, дапамагае выхоўваць патрыятызм, гонар за родную краіну.
Ваніна,В. Краіна, у якой я жыву / Вольга Ваніна.— Мінск.—2023.—“Адукацыя і выхаванне”.— (Серыя “Я ганаруся!” ).
У якой прыгожай і дзіўнай краіне мы жывём! Колькі ў ёй цікавага, таго, што заслугоўвае ўвагі і блізкага знаёмства! Выданне знаёміць з прыродай Беларусі, распавядае пра гісторыю, славутыя мясціны, гербы сталіцы і абласных цэнтраў, запрашае задумацца над важнасцю штодзённай працы і захавання беларускіх народных традыцый. Кніга выхоўвае патрыятызм, гонар за родную краіну, паважлівыя адносіны да яе жыхароў.
Сапожнікава,Э. Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі /Эліна Сапожнікава.—Мінск.—2023.— “Адукацыя і выхаванне”. — 48 с.:іл. — (Серыя “ Я ганаруся!”).
Кніга знаёміць з унікальнымі запаведнікамі, заказнікамі і нацыянальнымі паркамі Беларусі, дзякуючы якім нашу краіну называюць краем блакітных азёр і векавых лясоў. Выданне дапамагае выхоўваць патрыятызм, гонар за родную краіну, вучыць з павагай адносіцца да прыроды.
Запрашаем Вас, дарагія чытачы, азнаёміцца са спісам гэтай літаратуры і прыйсці да нас за новымі кніжнымі прыгодамі!
Чакаем вас па адрасу: г.п.Воранава, вул. Савецкая, 29
раённая бібліятэка
Людміла ФУРМАН,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу,
ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”