Сімвал моцы народа, свабоды, яднання. Галоўнай лакацыяй урачыстасці Дня Рэспублікі ў Воранаве стала пляцоўка на гарадскім стадыёне

IMG_5539.JPG

Непагасны свет духоўнасці, нязломны дух абаронцы, узнёслы талент чалавека і прыгажосць роднай прыроды — усё гэта ўвабрала ў сябе наша НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ. Яна гарант умацавання эканомікі, развіцця навукі і культуры, паляпшэнне дабрабыту беларускага народа. Пра мужнасць і гераізм вызваліцеляў беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, пра маладую беларускую дзяржаўнасць, пра тых, хто сёння яе мацуе стараннай і эфектыўнай працай, пра планы і надзеі на будучае гаварылі вядучыя падчас урачыстасці.

1C9A6219.JPG

— Дарагія землякі! Незалежнасць сучаснай Беларусі з'яўляецца вынікам гераічнай перамогі і працы нашых продкаў. Гэта свята — сімвал нацыянальнага адзінства і агульнай адказнасці за будучыню нашай Радзімы, — зазначыў у святочным звароце да землякоў і гасцей старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук. — Гарантыяй суверэннасці нашай дзяржавы з'яўляецца ўстойлівая эканоміка, і сваімі намаганнямі мы ўносім значны ўклад у развіццё Беларусі. У аснове нашых дасягненняў — прафесіяналізм, адказнасць і мэтанакіраванасць спецыялістаў аграрнага комплексу, працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, сацыяльнай сферы, кіруючых кадраў. Спадзяемся, што наша моладзь будзе прытрымлівацца слаўных традыцый і памнажаць тыя багацці, якія збераглі нашы дзяды і прадзеды.

У гэты светлы і радасны дзень ад душы жадаю ўсім моцнага здароўя, радасці, аптымізму і дабрабыту! Няхай у кожным працоўным калектыве і ў кожнай сям'і заўсёды пануюць мір, узаемапавага і згода. Няхай гэтае свята паслужыць імпульсам для далейшай натхнёнай працы! З Днём Рэспублікі!

1C9A6361.JPG

1C9A6378.JPG

1C9A6386.JPG

Дзмітрый Іванавіч шчыра прывітаў і гасцей свята: дэлегацыі з горада Несцерава Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі і з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

З вялікай павагай і цеплынёй словы глыбокай ўдзячнасці гучалі ў адрас тых, хто сёння шчыруе на сваіх працоўных месцах, калектывам, якія па выніках працы занесены на раённую Дошку гонару. Па традыцыі пашаны ўдастойваецца і адна з шматдзетных сям’яў – сёлета гэта сям’я Івана і Валянціны Мяцюн.

 1C9A6310.JPG

Пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару і грашовыя ўзнагароджанні ўручыў старшыня райвыканкама. На сцэну падымаліся:

АЛЕЙНІКАВА ТАМАРА ГРЫГОР’ЕЎНА – медсястра паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Воранаўская цэнтральная раённая бальніца”;

АЛЕКСА ВІКТАР ІВАНАВІЧ – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Кастрычнік”;

БАБЕНКА МАРЫЯ ІВАНАЎНА – аператар машыннага даення дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Пагародна”;

ВАЛЮКЕВІЧ ДЗМІТРЫЙ СТАНІСЛАВАВІЧ – участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутранных спраў Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта;

ВАЛЮКЕВІЧ КРЫСЦІНА СТАНІСЛАВАЎНА – галоўны бухгалтар даччынага ўнітарнага Воранаўскага прадпрыемства меліяратыўных сістэм;

ВІТУКЕВІЧ АНДРЭЙ УЛАДЗІСЛАВАВІЧ – трактарыст-машыніст дзяржаўнага прадпрыемства “Доцішкі”;

ГАЙДУЛЬ ІРЫНА АДАМАЎНА – загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Пагародзенскі дзіцячы сад”;

ГРЫШАН ІВАН ЮЗЭФАВІЧ – вадзіцель дзяржаўнага прадпрыемства “Місявічы”;

КУЛЕВІЧ ІРЫНА ВАЦЛАВАЎНА – повар шостага разрада рэстарана “Сустрэча” гарадскога пасёлка Воранава Воранаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

КУЛІК НАДЗЕЯ ІВАНАЎНА – галоўны бухгалтар дзяржаўнага прадпрыемства “Гіркі”;

ЛАДЫШ АНЖЭЛА АЛЯКСАНДРАЎНА – кіраўнік гуртка філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці”;

МАСЕЛЬ ЧАСЛАЎ ІОСІФАВІЧ – вадзіцель дарожнага рамонтна-будаўнічага упраўлення №120;

НАУМАВЕЦ АЛЕНА УЛАДЗІМІРАЎНА – майстар Воранаўскага раёна газазабеспячэння;

РАЎЛУШЭВІЧ ЛАРЫСА ФЁДАРАЎНА – галоўны ветэрынарны урач дзяржаўнага прадпрыемства “Больцішкі”;

РАДЗЕВІЧ ГЕНАДЗІЙ ГЕНРЫКАВІЧ - вадзіцель сельскагаспадарчай вытворчасці дзяржаўнага прадпрыемства «Эліт-Агра Больцінікі»;

ФІРКО УЛАДЗІМІР ВАЙЦЕХАВІЧ – трактарыст-машыніст дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «ГМК-Агра»;

ПРАЦОЎНЫЯ КАЛЕКТЫВЫ:

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “КАНВЕЛІШСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”;

КАЛЕКТЫЎ МАЛОЧНА-ТАВАРНАЙ ФЕРМЫ “КАНЮХІ” ДЗЯРЖАЎНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА “ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ БАЗА “ПАГАРОДНА”;

КАЛЕКТЫЎ АДКРЫТАГА АКЦЫЯНЕРНАГА ТАВАРЫСТВА “ВОРАНАЎСКАЯ СЕЛЬГАСТЭХНІКА”

ШМАТДЗЕТНАЯ СЯМ’Я МЯЦЮН ІВАНА АНТОНАВІЧА І ВАЛЯНЦІНЫ АНТОНАЎНЫ.

 1C9A6337.JPG

Штогод святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашым раёне набывае новыя абрысы. Вось і сёлета для жыхароў райцэнтра і гасцей Воранаўшчыны арганізатары свята падрыхтавалі некалькі прыемных сюрпрызаў. З святочнай канцэртнай праграмай у Воранаве на галоўнай сцэне выступіў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча. Гэта адзін з музычных брэндаў нашай краіны, які створаны выдатным дзеячам нацыянальнай музычнай культуры Беларусі Генадзем Цітовічам. Калектыў вызначае высокае выканальніцкае майстэрства, самабытнасць рэпертуару. Шырокі творчы дыяпазон дазваляе ахопліваць разнастайную тэматыку народных і аўтарскіх твораў, якія адлюстроўваюць усё багацце вобразаў і фарбаў нацыянальнага мастацтва.

1C9A6227.JPG

1C9A6232.JPG

1C9A6238.JPG

1C9A6244.JPG

1C9A6250.JPG

1C9A6253.JPG

1C9A6258.JPG

1C9A6260.JPG

1C9A6278.JPG

1C9A6266.JPG

1C9A6283.JPG

1C9A6284.JPG

1C9A6290.JPG

1C9A6297.JPG

1C9A6303.JPG

1C9A6306.JPG

1C9A6340.JPG

1C9A6343.JPG

1C9A6346.JPG

1C9A6399.JPG

1C9A6426.JPG

1C9A6427.JPG

1C9A6434.JPG

1C9A6444.JPG

1C9A6455.JPG

1C9A6465.JPG

1C9A6475.JPG

1C9A6481.JPG

1C9A6487.JPG

1C9A6492.JPG

1C9A6494.JPG

1C9A6497.JPG

IMG_5517.JPG

IMG_5529.JPG

IMG_5535.JPG

IMG_5539.JPG

Галіна ШЛЕМПА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

 

Добавление комментария
CAPTCHA
*