У Начы прайшлі здымкі тэлеперадачы “Жывая спадчына”. Мясцовыя гаспадыні падзяліліся рэцэптамі нацкіх дзеруноў

15 ноября 22 643
У Начы прайшлі здымкі тэлеперадачы “Жывая спадчына”. Мясцовыя гаспадыні падзяліліся рэцэптамі нацкіх дзеруноў

У Начы прайшлі здымкі тэлеперадачы “Жывая спадчына”. Мясцовыя гаспадыні падзяліліся рэцэптамі нацкіх дзеруноў.

У хаце наччанкі Марыі Вінцэнтаўны Мікелевіч разгарнулася дзейства. Падчас здымкаў тэлеперадачы жанчына падзялілася ўспамінамі пра сваю маладосць, сямейныя традыцыі, мінулае вёскі Нача. У кадр раз-пораз траплялі работы майстрыцы — розныя вырабы, звязаныя спіцамі і кручком.

Галоўным жа аб’ектам здымак сталі нацкія дзеруны. І гэта невыпадкова. Страва з таркаванай бульбы з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, традыцыяй прыгатавання і спажывання ў Гродзенскай вобласці. Сакрэт нацкіх дзеруноў прыадкрыла Марыя Вінцэнтаўна разам з аднасяльчанкай Ганнай Язукевіч. Ганна Чаславаўна не проста расказала шырокай аўдыторыі рэцэпт стравы, які пераняла ад маці, але і нават дала майстар-клас.

Не прапусціце тэлеперадачу “Жывая спадчына” пра нацкія дзеруны! Яна выйдзе ў эфір на тэлеканале “Беларусь 3” 19 лістапада ў 10.00.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота з архіва Воранаўскага РЦКіНТ.

Добавление комментария
CAPTCHA
*