Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае наведаць выставу, прысвечаную Году народнага адзінства. Прабудзе яна ў Цэнтры да 24 красавіка

В посёлке 20 апреля 22 404

IMG_5543.JPG

Перасоўная экспазіцыя, падрыхтаваная Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі па ініцыятыве Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, пачала сваё падарожжа па Гродзеншчыне яшчэ ў мінулым годзе. У верасні яна “закончыць” свой шлях. Выставу ўжо ўбачылі многія рэгіёны, дайшла чарга і да варанаўчан.

Перасоўны праект Нацыянальнага гістарычнага музея складаецца з дзесяці інфармацыйных банераў, па якіх можна прасачыць гістарычны шлях Заходняй Беларусі ад заключэння Рыжскай дамовы ў сакавіку 1921 года да вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў верасні-кастрычніку 1939-га. Наведвальнікі экспазіцыі таксама змогуць пазнаёміцца са знакамітымі архітэктурнымі пабудовамі, падзеямі трэцяй пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, дзе быў прыняты закон аб уключэнні заходніх беларускіх земляў у склад Савецкай Беларусі. Дакрануцца да гісторыі Заходняй Беларусі ў 1940 годзе, даведацца пра такіх гіста-рычных асоб, як падпольшчык Сяргей Восіпавіч Прытыцкі, першы сакратар ЦК КП Беларусі Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка. Мяркую, не менш цікавымі для азнакамлення будуць копіі газет, што выдаваліся ў 1930-х гадах мінулага стагоддзя.

IMG_5547.JPG

Калі зацікавіліся, прыходзьце на экскурсію ў Цэнтр, каб пазнаёміцца з гісторыяй сваёй краіны. Тэлефон для даведак 4-68-84.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.

Добавление комментария
CAPTCHA
*