З экскурсіяй у райвыканкаме пабывалі вучні Радунскай школы

04 января 22 392

изображение_viber_2021-12-31_09-56-06-002.jpg

"Той дзень, лічы, завянуў пустацветам, калі ты пяць хвілін пашкадаваў, каб дзецям паказаць куточак свету, і хараство людзей, і важнасць сваіх спраў..."

Гэтымі радкамі хочацца перадаць эмацыйны настрой экскурсіі, якую здзейснілі вучні 5"А" класа Радунскай сярэдняй школы разам з класным кіраўніком Чарнавус А.А. За перамогу па сборы макулатуры дзецям арганізавалі цікавае падарожжа ў Воранаўскі райвыканкам. На прыступках вучняў сустрэла загадчык сектара ідэалагічнай работы Сідаровіч Л.А., якая і правяла экскурсію ў цікавай і даступнай форме. Прыветліва і пазітыўна, не шкадуючы свайго часу, дзяцей сустракалі ў розных аддзелах: эканомікі і дзяржрэгістрацыі, адукацыі і сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры. Кульмінацыяй стала сустрэча з кіраўніком Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Захарчуком Д.І. Напярэдадні Новага года дзяцей чакаў прыемны падарунак: кніга пра Воранаўскі раён.

изображение_viber_2021-12-31_09-56-08-474.jpg

изображение_viber_2021-12-31_09-56-10-862.jpg

изображение_viber_2021-12-31_09-56-10-973.jpg

изображение_viber_2021-12-31_09-56-11-106.jpg

Добавление комментария
CAPTCHA
*