Дзмітрый Захарчук, старшыня Воранаўскага райвыканкама: «Дзякуй хлебаробам Воранаўшчыны за працу!»

Дожинки 23 сентября 23 453

изображение_viber_2023-09-23_14-48-54-357.jpg

— "Дажынкі" — сапраўднае свята працаўнікоў вёскі. Ганарымся нашымі людзьмі, якія выкладаюцца на сто працэнтаў, а то і больш, працуюць на карысць роднага краю.

Сёлета надвор'е ўнесла карэктывы ў вынік працы хлебаробаў. Адны культуры далі меншы ўраджай, чым у мінулым годзе, другія пераўзышлі ўсе чаканні. Самае галоўнае, што закрылі дзяржаўны заказ, ёсць невялікія лішкі зерня, а грамадскае пагалоўе жывёлагадоўлі Воранаўскага раёна выканала план на сто працэнтаў.

Трэба разумець, што ўборка з зерневымі і зернебабовымі не заканчваецца. Убіраем кукурузу на зерне, яна ў гэтым годзе нас радуе. Лічу, што мы не толькі кампенсуем мінулы год, але і закладзем у засекі больш.Травяных кармоў ў нас ёсць з запасам. Так што задачы, якія стаяць перад жывёлагадоўляй, выконваюцца больш чым на сто працэнтаў.

І гаварыць аб тым, што год не атрымаўся, нельга. Ён быў своеасаблівы, але добры. Нашы людзі жывыя і здаровыя, у іх расце зарабатная плата, і яны ўсміхаюцца. А гэта галоўнае.

Са святам, землякі!

Добавление комментария
CAPTCHA
*