Стартуе абласны чэлендж «Мова краіны маёй», прымеркаваны да Дня роднай мовы

Общество 14 февраля 24 260
Стартуе абласны чэлендж «Мова краіны маёй», прымеркаваны да Дня роднай мовы

28 лютага лепшыя работы можна будзе ўбачыць на сайце «Гродзенскай праўды».

Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі і рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда» аб'яўляюць аб старце абласнога чэленджа, прымеркаванага да Дня роднай мовы.

Удзельнікам неабходна запісаць тэматычны відэаролік на беларускай мове аб культурных, архітэктурных, гістарычных, спартыўных аб'ектах або сучасных і гістарычных выбітных асобах Гродзенскай вобласці, якія цікавыя моладзі. Зняўшы відэаролік, карыстальнік перадае эстафету 3 сябрам і прапануе працягнуць чэлендж.

Да ўдзелу ў чэленджы «Мова краіны маёй» запрашаюцца дэпутаты Моладзевага парламента, якія працуюць у рамках платформы «Горад дружалюбны дзецям і падлеткам»; члены дзіцячых і моладзевых грамадскіх арганізацый; валанцёры; навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў.

Да 26 лютага відэаролікі неабходна адправіць у раённыя цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзе раённае журы вызначыць двух пераможцаў (па адным у кожнай узроставай катэгорыі), а ўжо 28 лютага 6 лепшых работ можна будзе ўбачыць на сайце https://grodnonews.by/.

Здымайце і выкладвайце свае работы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #Мовакраінымаей, адзначаючы акаўнт @dvorets_tvorchestva_grodno!

Падрабязныя ўмовы для ўдзелу ў конкурсе на сайце https://dtdm-grodno-guo.by/.

Алексей Вадейко

Фото:БЕЛТА


Добавление комментария
CAPTCHA
*